реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 38)

18
                        ўсіх ты шалець прымушаеш. Антыстрафа Думкі людзей справядлівых Ты хіліш да зла, да злачынстваў. Вось і цяпер узняў ты разлад спаміж родных. Позірк дзяўчыны прыгожай, што з вочак Прывабных зіхціць, за законы багоў мацнейшы, Бо Афрадыта[43], багіня магутная, бавіцца ўсімі.

ДЗЕЯ ЧАЦВЁРТАЯ

З палаца варта выводзіць Антыгону.

Карыфей

Што я бачу? I я ўжо забыцца гатоў На законы, і слёз не магу я стрымаць, Што струменнем, патокам ліюцца з вачэй. Антыгона ідзе не ў дом жаніха, А ў апошнюю вечную хату. Страфа першая

Антыгона

О, грамадзяне зямлі бацькоў, гладзіце: іду я Шляхам апошнім сваім. Сонейка промні апошнія бачу, Больш не спаткаюся з ім. Вадзе Аід мяне жывую Да Ахэронта[44]-ракі. Шлюбу ў жыцці я не ведала, Песень вясельных сабе я не чула ніколі — Шлюб буду мець з Ахэронтам.

Карыфей

Але ж славы вянок маеш вечны ты, I сыходзіш з ім ты ў дамавіну сваю. Не хвароба цяжкая згубіла цябе, Не згубіў цябе меч. Ды стварыла закон Ты сабе, і ў падземнае царства адна Між жанчын ты, жывая, сыходзіш. Антыстрафа першая Чула я: згінула ў жалю Фрыгійская чужаземка[45] Там, на вяршыні Сіпіла. Быццам магутны павей, Апанаваў яе камень. Ёсць чутка такая: Льюцца дажджом на яе, Буры катуюць няспынна, і вечна Плача яна і слязьмі палівае каменне. Гэткую ж смерць мне рыхтуюць багі.

Карыфей

Ад багоў нарадзілася вечных яна; Мы ж — смяротныя ўсе і смяротных сыны. Але вось пра цябе будуць чуткі хадзіць — Што і ты да багіні падобнай была, Як жыццём, так і смерцю сваёй. Страфа другая

Антыгона

Гора! Смяюцца з мяне! Вы, багі мае родныя, Што ж абражаюць мяне Перад смерцю маёй? Горад мой родны, Народ мой вялікі! Хвалі крыніцы Дыркейскай[46]! Гай Фіванскіх багоў[47]! Будзьце за сведак вы мне. Не плачуць па мне, не судзілі мяне. Іду ў падзямелле страшэннае — Там і памру ў незвычайнай магіле. Гора мне беднай! Я не нябожчыца, я й не жывая, Я не з памерлымі, я й не з жывымі!

Хор