реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 37)

18
I пра цябе, і пра сябе, і пра багоў.

Крэонт

Жанчыны раб! Мяне не збаламуціш!

Геман

Жадаеш сам казаць, а слухаць не жадаеш?

Крэонт

Яе жывую ты не будзеш жонкай мець.

Геман

Калі памрэ яна, памрэ яшчэ й другі.

Крэонт

Ты да таго дайшоў, што пагражаеш мне?

Геман

То не пагроза, то адказ на неразважнасць.

Крэонт

На гора ўласнае мяне навучыш ты, Бо, неразважны сам, мяне вучыць ты хочаш.

Геман

Сказаў бы я, каб бацькам ты маім не быў, Што розуму не маеш ты зусім.

Крэонт

Ах так? Даю прысягу я Алімпам, ведай, Што не на радасць ганіш ты мяне. Гэй, варта, гэй! Прывесці тую пошасць — Няхай у жаніха памрэ тут прад вачыма!

Геман

Не будзе гэтага! Перад вачыма Маімі не памрэ яна, але й ніколі Ужо не ўбачыш ты мяне сваймі вачыма. Шалей між тымі, хто твае шаленствы любіць! (Адыходзіць)

Карыфей

Пайшоў ён, уладар мой, хутка, раззлаваны. Гнеў юнакоў такіх бывае небяспечны.

Крэонт

Няхай! Няхай сябе ён лічыць больш за чалавека: Ад смерці ўсё-ткі ён не збавіць іх.

Карыфей

Няўжо ты думаеш забіць дзяўчат абедзвюх?

Крэонт

Не, не! Ты кажаш слушна. Тую, што да трупа Не датыкалася, не буду я караць.

Карыфей

Якім жа чынам хочаш ты яе забіць?

Крэонт

Я павяду яе глухою сцежкай, Яе ў пячоры камяністай я схаваю, Харчоў ёй трохі дам, каб не было граху, Каб горад наш забойства не зрабіў. Няхай Аіду моліцца там — аднаго Яго спаміж багоў яна шануе — Каб ёя яе ад смерці збавіў, ці, Калі не збавіць ён — няхай спазнае, Што бога пекла так не трэба шанаваць.

Ідзе ў палац.

СТАСІМ ТРЭЦІ

Xор

Страфа Непераможны Эрот[42], Эрот — над усімі ўладар, На шчочках дзяўчыны прыгожай                                  ты спіш так прыгожа! За мора нясешся і ў хаты сялян уваходзіш, Нікому знайсці ад цябе немагчыма ратунку:                                                       ні богу, Ні чалавеку смяротнаму —