реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 34)

18
Шчаслівыя людзі, ў якіх прайшло без бед жыццё! Але калі твой род багі пакараюць, Беды ўсялякія прыйдуць на ўсе твае пакалені. Так налятаюць хвалі марскія У час страшэнных бур, Якія йдуць з фракійскімі вятрамі. З падводнай глыбіні пясок Нясецца чорны. Скалы Пры беразе і стогнуць, і гудуць. Антыстрафа першая Я ж бачу: ў Лабдакідаў дом бяда ідзе за бядою, Спрадвеку йдуць ад продкаў яны да нашчадкаў. I ўнукаў дзеду не вызваліць, бо ярасць багоў Іх гоніць, гоніць без канца. Апошні корань у Эдыпавым быў родзе, Над ім заззялі быццам промні сонца. I зноў крывавы серп падземных Багоў яго знішчае — Шаленства ў словах, як і ў думках. Страфа другая Якая моц людзей магла б Моц тваю зламаць, Зевес? Над ёю нават сон — нядужны ўладца, I месяцы, што няўтомна Бягуць. Не ведаеш старасці ты I ў ясным бляску Алімпа пануеш. Ну, а над намі — адзін закон; Ён быў, ён ёсць, ён будзе; Ў жыцці чалавека няма Нічога пэўнага, апроч няшчасцяў. Антыстрафа другая Прывабная надзея ўсё-ткі Шмат якім людзям дае уцеху I шмат каму маной бывае ў іх жаданнях палкіх. Вядзе людзей, якім нішто не бачна, I раптам іх у полымя кідае. Так слова мудрае калісьці хтось сказаў: Чый розум бог вядзе ў бяду, Таму дабром заўсёды ліха Здавацца будзе. Без бяды Такі нядоўгі час жыць можа.

ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ

З боку горада ўваходзіць Геман.

Карыфей

Вось і Геман ідзе. У сямейцы тваёй Ён адзіны сынок. Ці ж бядуе аб тым, Лёс які будзе ,мець нявеста яго, Антыгона, якую ён шчыра кахаў?

Крэонт

Мы зараз будзем ведаць лепей, чым прарокі. (Да Гемана.) Мой сын, ці ты ідзеш на бацьку злы, бо чуў Прысуд яго рашучы аб тваёй нявесце, Альбо табе я буду дарагі заўсёды?

Геман

Я твой, о бацька: ты парады мне даеш Карысныя — заўсёды іх выконваць буду. Пакуль мяне вядзеш ты добра, я не стану Лічыць каханне даражэйшым за цябе.

Крэонт

Так, сын мой, трэба й думаць, і лічыць Усё ніжэй за меркаванне бацькі. I вось чаму дзяцей мы паслухмяных любім, (Калі ў сям’і такіх мы маем) — то ж яны Ідуць супроць бацькоўскіх ворагаў, а сябра