реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 32)

18

Антыгона

Я не саромлюся аддаць пашану брату.

Крэонт

Ці ж братам той не быў,                    хто ў бойцы з ім загінуў?

Антыгона

I ён мой брат: бацькі адныя ў нас.

Крэонт

А гэтага ж чаму зняважыла ты так?

Антыгона

Не будзе так казаць нябожчык Этэокл.

Крэонт

Ты ж кепскага шануеш гэтаксама, як яго.

Антыгона

То быў не раб яго, той,                       што загінуў — родны брат.

Крэонт

Радзіму нішчыў той, другі — абараняў.

Антыгона

А смерць для ўсіх адны законы мае.

Крэонт

Дык нельга ж добрага з нядобрым параўноўваць.

Антыгона (паказваючы на зямлю)

Хто ведае, якія думкі там пра гэта?

Крэонт

Не можа вораг сябрам быць і пасля смерці.

Антыгона

Мой лёс — любіць абодвух. Не нянавісць — лёс мой...

Крэонт (паказваючы на зямлю)

Ідзі ж туды і там любі, як хочаш. Пакуль жыву — жанчына ўладу мець не будзе! З палаца выводзяць Ісмэну.

Карыфей

Тут вось перад дзвярыма Ісмэна стаіць. Шчыра любячы брата, яна слёзы лье. Над брывамі ў яе хмара смутку ляжыць, I чырвоны ўвесь твар; Па прыгожых шчаках яе слёзы цякуць.

Крэонт (да Ісмэны)

Ты, што, ў мой дом,                 як быццам гадзіна, запоўзшы, Таемна кроў маю піла, а я не бачыў, Што дзве бяды й пагібелі гадую трону. Ты шчыра мне скажы, ці прызнаешся ў тым, Што разам з ёю труп хавала, альбо ты Дасі прысягу, што не ведаеш нічога?

Iсмэна

Калі яна, тады і я рабіла. Разам Рабілі справу мы — адказ нясём абедзве.

Антыгона

Няпраўда ж гэта ўсё. Ты не хацела, I я не прыняла твайго ўдзелу ў гэтым.

Iсмэна

Сястрычка бедная мая, мне раздзяліць Не сорамна пакуты, што ты панясеш.

Антыгона

Чыя была то справа — ведаюць Аід[40] ды цені. Я ж не люблю таго, хто любіць толькі словам.

Iсмэна

Сястрычка, родная, дай разам мне з табою Памерці — і нябожчыку пашану тым аддаць.

Антыгона

Са мной ты не памрэш. Чаго не дакранулася — Сваім ты не лічы! Адна памру я толькі.