реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 24)

18

Iсмэна

Палаеш сэрцам ты: разважнай трэба быць.

Антыгона

Развагу мне любоў да родных ценяў дасць.

Iсмэна

Каб сілы мела ты! Любоў ёсць — сіл няма!

Антыгона

Ды што ж? Калі не здолею, я адыйду.

Ісмэна

Дык лепш не пачынаць, калі не маеш сіл.

Антыгона

Маўчы, не гавары: ты вораг будзеш мне! Нябожчыку таксама ворагам памрэш. Няхай жа, неразумную, мяне спаткае Жахлівы лёс. Не буду слухаць я аб тым, Што б не дало памерці мне, як я хачу.

(Адыходзіць.)

Iсмэна

Ідзі ж, калі так хочаш. Толькі ж ведай, што — Хоць неразумную — цябе я ўсё ж люблю.

Выходзіць праз тыя самыя правыя дзверы. Сцэна пэўны час застаецца пустою.

ПАРАД

(Уваход хору)

Уваходзяць пятнаццаць старцаў — фіванскіх старшыняў.

Страфа першая

Xор

Сонца прамень агністы, над Фівамі ты заблішчаў, Як ніколі яшчэ раней! Ты з’явілася ўрэшце, вока светлага дня, Над Дыркейскай крыніцай[32] заззяўшы. Вой прыйшоў з Арагоса да нас, Узброены ўвесь і з белым шчытом. Хутка пагнаў яго промень агністы, Нібы хто лейцамі гнаў каня.

Карыфей

На зямельку бацькоў яго вёў Палінік. Ён падняўся на нас дзеля сваркі братоў, Наляцеў на зямельку, як быццам арол, Гэтак рэзка крычаў, меў ён крылы-шчыты, Што блішчэлі на сонцы, як белы той снег. Зброі многа ён меў, На шаломах — грывы з конскіх хвастоў. Антыстрафа першая

Xор

Ён над дахамі стаў і з усіх бакоў дзіды навёў, Што так праглі крыві, але вось Ён ад нас адышоў і мячы свае нашай крывёю Не насыціў, і паходняў агнём Нашых сцен не спаліў, Бо вокліч Арэеў[33] за спінай пачуў — Арла перамог дракон[34].

Карыфей

Фанабэрыстых слоў ненавідзіць Зевес. Ён убачыў, як ворагі нашыя йшлі, Бы струмень неўтаймоўны, бурлівы, ляцеў, I золатам зброя зіхцела на іх. Бліскавіцу жахлівую кінуў Зевес На муры ўжо на самым — па тым, Хто збіраўся ўжо спеў трыумфальны пяяць[35]. Страфа другая

Xор

З грукатам паў на зямлю пад маланкай Той, хто нёс нам агонь. З парываннем акрутным Вораг шалеў, як быццам Неслася бура-зладзейка.