реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 15)

18px
Яны табе з ахвотай шлях пакажуць! Да Істма Кімерыйскага ты дойдзеш, Да вузкае пратокі Міятыды. Навечна застанецца ў памяці Людской, як ты пераплывеш пратоку — I тое месца назавуць Баспорам, У гонар твой. Вось гэтак ты пакінеш Еўропу й прыйдзеш на Азійскую зямлю. Ці не здаецца вам, што цар багоў Аднолькава да ўсіх бязлітасны і жорсткі? Бо ён, з дзяўчынай шлюбу захацеўшы, Яе да гэтакіх блуканняў змусіў! Дзіця, ты маеш жаніха нядобрага. Ды ўсё, што чула ты цяпер — адно Пачатак будучых тваіх выпрабаванняў!

О гора, гора мне!

Праметэй

Ты зноўку скардзішся і плачаш. Толькі што ж Ты скажаш, пра астатняе пачуўшы?

Xор

Што, будуць новыя яшчэ пакуты?

Праметэй

Няшчасцяў, гора акіян бязмежны!

Навошта жыць мне? Ці не лепей са скалы Высокай кінуцца, каб тут жа ўміг Пазбыцца бед усіх? Бо набагата лепш Памерці адзін раз, чым мучыцца штодня.

Праметэй

Маіх пакут стрываць ты б не змагла! Бо мне ж памерці не наканавана: Каб смерць была збавеннем ад пакут Цяпер жа я не бачу іх канца — Датуль, пакуль ва ўладзе будзе Зеўс.

Ці ж можа ўладу калі-небудзь страціць ён?

Праметэй

Табе, напэўна, тое ўцехай добраю было б?

Ну й дзіва што: ад Зеўса ўсе няшчасці!

Праметэй

Дык ведай, што напраўду яно будзе гэтак...

Хто ж забярэ ў Зевеса цэптар уладарства?

Праметэй

Сам у сябе — праз неразумныя учынкі.

А як? Скажы, калі няма ў тым небяспекі.

Праметэй

Ён возьме шлюб, які яму зашкодзіць.

З багіняй? Са смяротнаю? Скажы мне!

Праметэй

З кім? Гэтага сказаць не маю права.

Дык што, яго пазбавіць трона жонка?

Праметэй

Народзіць сына, што мацней за бацьку...

Іо

I ён таго прадухіліць не зможа?

Праметэй

Не. Перш чым з кайданоў я выйду.

Хто ж вызваліць цябе насуперак Зевесу?