реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 11)

18px
Ці ж за іх слабейшы Зеўс?

Праметэй

Ад лёсу ад свайго ён не ўцячэ.

Хор

Ці ж то не лёс яго — ўладарыць вечна?

Праметэй

Больш не настойвай і пра гэта не пытайся.

Xор

Дык гэта нешта страшнае — што ты хаваеш?

Праметэй

Не будзем гаварыць пра гэта: не наспела Яшчэ пара. Мне трэба таямніцу Захоўваць пільна, бо ад гэтага залежыць Ратунак мой ад кайданоў і ад пакут.

СТАСІМ ДРУГІ

Xор

Страфа першая Хай нас не цісне ўладай Зеўс, што над светам валадарыць усім: Мы не стомімся ніколі на свеце дарамі Багоў ушаноўваць — мяса цяляці класці, Дзе бацькі Акіяна паток шуміць няспынна, вечна. I абяцанняў назад мы не возьмем, I не будзем пустога казаць; Ды ў сэрцах нашых сціпла хай мудрасць укараніцца. Антыстрафа першая На гэта старая мудрасць кажа: Жыццё тваё існуе, каб ведаць радасць Ды поўніць сэрца — бо вечна ты жывеш — Светлымі ўцехамі, надзеямі добрымі. Ды кроў халадзее ў нас, бо ж бачым мы, як Тысяча боляў істоту тваю працінае. Зеўса не баючыся, Ты ўпарта выказваеш, Праметэй, павагі Больш да людзей, чым трэба. Страфа другая Што ўзяць з людзей? — Зірні: Ці могуць яны за тваю аддзячыць любоў, Хіба ж паратунак табе прынясуць? Ці ж ты не бачыў бясплённых, Дарэмных высілкаў, пустых памкненняў Гэтай санлівай пароды? Ніколі не здолеюць іх задумы Парушыць наканаванае Зеўсам. Антыстрафа другая Гэтае зведалі нашы сэрцы, Цябе й пакуты бачачы твае, Праметэй. Ах! Ды не тую песню спявалі мы, У шлюбным пакоі ды ва ўмывальні нявесты, Калі ты нашу сястру Гесіёну Узяў сабе за багаты пасаг, Жонкай зрабіў, прывёўшы з пячор Акіянавых.

ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ

Прыбягае Іо, ператвораная Герай у карову.

Чыя тут краіна? Хто перада мной Вісіць? Хто яго прыкаваў да скалы — Ўсім бурам на здек? За якую правіннасць ты гінуць мусіш? I скажы мне, куды гэта Занесла, няшчасную, мяне? Ліха, ой ліха! Зноў авадзень уцяўся ў мяне Ах! Ах! Бачу я: Аргас[13] там, сын нетраў.