реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 10)

18px
Хто да ярма скаціну прывучыў, Да хамута і да сядла — жывёлаў, Каб у цяжкой рабоце чалавеку Крыху дапамагчы. Пазапрагаў Я коней паслухмяных у вазы — Багацця прыгажосць ды бляск. То я ж I ветразі льняныя ўсталяваў На караблях — іх выправіў у моры.— Вось колькі я, гаротны, для людзей Усякага прыдумаў. Каб цяпер Прыдумаць як ратунак ад пакут.

Хор

Пад катаваннямі ганебнымі ўжо дух Твой аслабеў — так кепскі лекар,                                 захварэўшы сам, Слабее. Сіл не маеш лекаў ты знайсці, Якія б для цябе гаючымі былі.

Праметэй

Паслухай да канца і ацаніць ты здолееш, Якім умельствам я смяротных навучыў. Галоўнае і, пэўна найважнейшае: Даўней ратунку ад хваробаў не было — Ні зёлак, ні пітва, ні мазяў, ні прыпарак; Без лекаў проста паміралі людзі, Пакуль я сумесяў ім розных не нараіў — Каб боль паслабіць. Шмат ім усялякіх Гаданняў, варажбы, прыкметаў падказаў. I сны, якія спраўдзяцца, Якія не — іх вызначыў таксама я. Я растлумачыў сэнс прыкмет, якія Патрэбна ведаць, як збіраешся ў дарогу. Палёты птахаў з кіпцямі дакладна Я вызначыў: калі дабра чакаць Ад іх, калі ж — няшчасця, як яны Жывуць; як варагуюць між сабой, Як чарадой лятаюць, як кахаюцца I што за колер маюць, што за гладкасць. Усім людзям я растлумачыў знакі Агню, што ім былі незразумелкя. А хто наважыцца сказаць яшчэ, Што за мяне раней людзям адкрыў, Якія ў нетрах дзе багацці ёсць: Жалеза, срэбра, золата ды медзь?..— Ніхто не скажа, калі ён не выхваляка! Багацце ў нетрах — золата і срэбра, Жалеза, медзь — хто скажа, што пра іх Хтось ведаў да мяне? Хіба што нейкі хлус. Таму адна ёсць праўда на зямлі: Усе умельствы — Праметэеў дар.

Xор

Ты надта пра людзей цяпер не дбай — Падумай лепей пра баду сваю. Мы верым: дзень надыдзе і палон Твой скончыцца, і будзеш моцны ты, як Зеўс.

Праметэй

Не вызначаны час яшчэ на гэта Ўсямоцным лёсам. Вытрываць я мушу Пакут і болю досыць, перш чым прыйдзе воля Стаіць нашмат вышэй за розум неабходнасць.

Хор

Хто ж вызначае меру неабходнасці?

Праметэй

Тры Мойры[11] ды Эрыніі[12], што анічога Не забываюць.

Хор