Ольга Примаченко – З табой я дома. Кніга пра тое, як кахаць адно аднаго і заставацца вернымі сабе (страница 1)
Вольга Прымачэнка
З табой я дома. Кніга пра тое, як кахаць адно аднаго і заставацца вернымі сабе
Фото
© Примаченко О.В., текст, 2022
© Ракицкая Т., перевод на белорусский язык, 2025
© ООО «Издательство «Эксмо», 2025
А хто не палае, калі гаворыць пра каханне…
Калі мне было крыху больш за дваццаць і я толькі-толькі выйшла замуж (першы раз), мне ў рукі трапіла кніга, якая перавярнула мае ўяўленні пра каханне. Дзіўна, але гэта быў не падручнік па сямейнай псіхалогіі і не мемуары, у якіх аўтар раскрывае сакрэты доўгага шчаслівага шлюбу. Гэта быў раман пра кар’еру, які ўслаўляў амбіцыйнасць, моцнае творчае эга і асабістую адказнасць, – «Крыніца» амерыканскай пісьменніцы і філосафа Айн Рэнд.
Менавіта там я сустрэла словы, якія мне моцна запомніліся: «Каб сказаць: “Я цябе кахаю”, – трэба навучыцца вымаўляць “я”»[1].
Мне спатрэбілася шмат гадоў, каб зразумець
Калі ты юны, аб каханні ты маеш уяўленне ў асноўным з урокаў літаратуры, песень тыпу «адзінокі голуб на карнізе за акном» і музычных кліпаў. Медыякультура падае нам каханне як вечныя пакуты ў прыгожай абгортцы з эфектам драмы. Не маючы альтэрнатывы, засвойваеш менавіта гэта: каханне – не пра ціхую радасць, а пра «жарсна сварыцца, расставацца і вяртацца», і чым ярчэйшыя ў адносінах эмоцыі, тым больш яно «шчырае». І мы настолькі захапляемся сілай пачуццяў, напружаннем парываў, эфектнымі жэстамі, што губляем з поля зроку
Аддаючы занадта шмат увагі паказному глянцу і эмацыянальнай мішуры, мы рэдка задаём сабе важнае пытанне:
І толькі з узростам і досведам пачынаем нешта разумець пра каханне. Напрыклад, тое, што ў «мы» з’яўляецца каштоўным
Нездарма другі загаловак гэтай кнігі: «Як кахаць адно аднаго і
Але што мы ведаем пра сваё «я» ў юнацтве? У лепшым выпадку – што яно ў нас ёсць, але яго ніхто не разумее.
Калі ты толькі-толькі вучышся кахаць, маючы ў запасе не вельмі шчаслівую бацькоўскую гісторыю і сумнеўныя павучанні сваякоў, то ўказальнікаў, з якімі можна звярацца ў дарозе, няма. Узрост малады, кар’ера толькі пачынаецца, думкі аб дзецях пужаюць, а бацькі па-ранейшаму
Мы сталеем, сутыкаемся з цяжкасцямі – і толькі тады пачынаем нешта разумець пра тое, чым з’яўляецца каханне менавіта
Раз-пораз праходзячы праз складаныя пачуцці горычы, крыўды, смутку і расчаравання, мы ўсведамляем, што нам
Вяртаючыся да думкі Айн Рэнд: «я» трэба навучыцца гаварыць, каб
Калі ты ведаеш сябе, то ведаеш,
Калі ты ведаеш сябе, то ясна ўяўляеш, у чым можаш пайсці ў адносінах на кампраміс, ад чаго гатовы ў сабе адступіцца, а ад чаго не адмовішся ніколі – таму што гэта пра самае важнае ў табе, пра тваю сарцавіну.
Калі ты ведаеш сябе, то бачыш у каханні і вялікі дарунак, і ўдзячную працу, але ніяк не алтар, куды давядзецца прынесці ўсё самае каштоўнае – у чаканні, што ахвяру палічаць вартай і цябе не пакінуць.
Але ўсё гэта прыходзіць з часам – а калі вучышся кахаць, то рабіць глупствы і трапляць у няёмкае становішча не толькі можна, але і важна.
Бо калі не зрабіць крыва, калі не памыліцца ад усёй душы, не пашкадаваць потым, не сербануць горкага, то як можна нешта зразумець? Пра сябе, пра іншых, пра каханне? А ніяк. Толькі спрабуючы. Не ведаючы броду, лезці ў воду – нават калі страшна і матулька наказвала не хадзіць.
Таму што там, на другім беразе, мроіцца дом з высокім ганкам і разьбянымі аканіцамі, і здаецца, што менавіта ў ім душа знойдзе спакой. І гэтая вера такая вялікая і важная, што без яе не проста нельга – без яе немагчыма. Менавіта да гэтага дома мы ідзём, калі ступаем на дарогу кахання, – мы шукаем таго, каму зможам нарэшце сказаць:
Але, калі не ведаеш, што шукаеш, шлях становіцца бессэнсоўным. Памятаеце, як у дыялогу Чашырскага Ката і Алісы?
Таму галоўная мэта гэтай кнігі – дапамагчы вам асэнсаваць: да
Для мяне – пра тыя, у якіх не даводзіцца хавацца, блытаць сляды, прыкідвацца кімсьці іншым і трымаць абарону. Пра адносіны, у якіх не глядзіш партнёру ў рот, шукаючы ўхвалення, не амартызуеш сабой, не жывеш у пастаяннай трывозе. Не вылузваешся са скуры, імкнучыся кожны дзень быць найлепшай версіяй сябе, апраўдваць чаканні, не прад’яўляючы сваіх, – і не баішся абрыдзець і надакучыць.
Знайсці з кімсьці дом – не тое самае, што знайсці яго
Знайсці з кімсьці дом – значыць ведаць, што можна «проста, мудра жыць, глядзець на неба і маліцца Богу», разам старэць, слухаць, як падаюць яблыкі ў садзе, займацца каханнем і любімай справай. Саграваць адно аднаго цяплом, не згараючы дашчэнту, – але і не скнарнічаць, не таргавацца за кожную спаленую запалку, быццам яна апошняя.
Я напісала гэтую кнігу для таго, каб нагадаць: любыя адносіны
Тое, аб чым вы тут прачытаеце, – не столькі падказкі псіхолага пра тое, як кахаць адно аднаго і заставацца вернымі сабе, колькі аўтарскі погляд і вопыт, прасеяныя праз сіта самых розных стасункаў. Вы знойдзеце тут думкі, якія адгукнуцца, і радкі, якія захочацца прамінуць. Гэта нармальна: той, хто не прайшоў тысячу міль у вашых чаравіках, не можа ведаць, што падыходзіць менавіта вам. Слухайце сябе.
Не мае значэння, колькі доўжацца вашы адносіны, узаконеныя яны ці не, – але варта ўлічваць: калі я дзялюся ўласным поглядам на тую ці іншую праблему, я раблю гэта зыходзячы з вопыту гетэрасексуальных адносін, двух шлюбаў, аднаго разводу і выхавання дваіх дзяцей ад Сашы – майго мужа.
Мой досвед не з’яўляецца ні паказальным, ні ўзорным: я прыводжу яго не для прыкладу, на які трэба раўняцца, а для ілюстрацыі, як можа быць
«З табой я дома» – кніга пра тое, як адносіны пачынаюцца, развіваюцца і заканчваюцца. Пра цудоўны час закаханасці і цяжкасці, якія рэдка каму ўдаецца абысці. Пра душэўныя пакуты расстання і боль разводу. І пра адзіноту, якая «файная рэч, калі ёсць каму сказаць, што адзінота – файная рэч».