Ольга Примаченко – З табой я дома. Кніга пра тое, як кахаць адно аднаго і заставацца вернымі сабе (страница 4)
Гэта простае, зразумелае жыццё без драм і спецэфектаў, у якое вы, як у дом, штодня прыносіце па жменьцы друзу, будаўнічай вапны, чырвонай цаглянай крошкі, смаляной стружкі – і тады пад нагамі цвярдзее зямля, а вы становіцеся вышэйшымі.
Калі ласка, не ўзвальвайце на сваё каханне цяжар
Стасункі, створаныя выключна дзеля стасункаў, адбіраюць шмат часу і сіл. Калі замкнуцца на сваім саюзе і кожны вечар прапаноўваць партнёру «пагаварыць пра тое, што паміж намі адбываецца», каханне ператворыцца ў бясконцы прыём у псіхааналітыка і вы будзеце размаўляць, размаўляць, размаўляць – замест таго каб
Няхай вас не турбуе тое, на што вы не можаце паўплываць (курсы валют, пандэмія, эмоцыі, якія ўзнікаюць у іншых людзей наконт вас), – інакш лёгка страціць розум.
Тое, што вам хочацца акрэсленасці, стабільнасці, гарантый і ўпэўненасці ў каханні, – цалкам нармальнае жаданне. Толькі яго ніхто не можа выканаць – ні каханы чалавек, ні жыццё.
Каб непакой пра будучыню не азмрочваў сучасны момант, нагадвайце сабе быць у кантакце з тым, што адбываецца. Працуйце з кантэкстам і абставінамі: вам
Варажыць, а ці назаўсёды вашы адносіны, – гэта як, засяліўшыся ў новую кватэру, увесь час думаць: ці не затопяць вас суседзі? Ці не кінуць чужыя дзеці запалку на балкон? Ці не будуць паскудзіць на акно птушкі? І можна так ад усяго гэтага перанервавацца, што, калі якая-небудзь варона сапраўды запэцкае падаконне, вы сядзеце пасярод кухні, расплачацеся і з горыччу выдыхнеце: «Я так і ведала!»
Беражыце сябе і замест таго, каб думаць пра тое, што яшчэ не здарылася, проста
Нельга застрахавацца ад таго, што партнёр можа вас разлюбіць. Магчыма, вы пражывяце разам усё жыццё, магчыма – расстанецеся наступнай восенню. Будзе як будзе.
Але хіба гэта вартае таго, каб не кахаць?
Неўзаемнасць
…здаецца, кожнаму тут патрэбны хтосьці,
такі, як ты,
але не ты.
Добра памятаю сваё першае спатканне з будучым мужам: я настолькі стамілася хадзіць на бессэнсоўныя сустрэчы, што ў свае дваццаць восем зняверылася ў існаванні «нармальных» свабодных мужчын. Мне хацелася хутчэй даведацца, у чым праблемы канкрэтна
Па дарозе ў кафэ я трапіла пад дождж, але нават не збіралася хавацца, каб яго перачакаць. Такая і прыйшла: мокрая, аблезлая, з падцёкамі тушы на твары і прылепленай да ног спадніцай. Страчваць не было чаго: я ж ведала, што ў наступны раз мы сустрэнемся
Аднак на спатканні я зразумела, што, у адрозненне ад іншых маладых людзей, гэты мне сапраўды
Трэба аддаць належнае: ён да апошняга трымаўся малайцом, пакуль я, наступіўшы на горла свайму ўнутранаму верабейку-сацыяфобу, прыкідвалася асобай, цікавай ва ўсіх адносінах. Пра тое, што я ўмею быць нармальнай, муж даведаўся значна пазней.
Тады ж мне здавалася, што сустрэча прайшла цудоўна і працягу быць. Але…
Ці патэлефанаваў ён мне на наступны дзень або хаця б праз тыдзень? Не. Ці думала я тады ў кафэ, што ён – «той самы»? Безумоўна. Ці было мне балюча, калі я ўсвядоміла, што
Так я зразумела, што
Мне спатрэбіліся месяцы, каб прыняць гэтую думку.
Сустракаеш часам чалавека – і ўсё пры ім: і шырыня плячэй, і ўсмешка, і ямачкі на шчоках, і рукі такія, што цалаваць бы іх і цалаваць. Вось толькі гутаркай за кавай усё і заканчваецца, няхай і «вечар быў выдатны, дзякуй».
На спатканні смяяліся, усміхаліся, здавалася, усё прайшло найлепшым чынам, але чалавек больш не тэлефануе і не піша. Як гэта растлумачыць?
Адносіны, што не склаліся, звычайна прыгнятаюць пытаннямі без адказу і пакідаюць пасля сябе непрыемны смак, як у недаспелай хурмы: кіслы і даўкі. У які момант усё пайшло наўскасяк? Што вы сказалі не так? Навошта вы ўвогуле гэта сказалі?
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.