Ольга Ипатова – Перакат (страница 49)
— Гаспадзін, павярнём назад? — прапанаваў Чарэня, справіўшыся нарэшце з ястрабам, які біўся ў яго на плячы, чэпка трымаючыся кіпцюрамі за суконны каптан сакольнага. Верхні аплік каптана быў абарваны, з-пад сіняга сукна выглядала льняная кашуля, багата вышытая чырвонымі нітамі. Буйныя светла-рыжыя кучары выбіваліся з-пад саламянага брыля, падаючы чырвонаму ад сонца твару з яснымі сінімі вочкамі і амаль белымі бровамі выгляд зухаваты і непераможны.
— Рана яшчэ. Пяць зайцаў — не здабыча, — незадаволена адказаў князь.
Высокі, з магутнымі плячамі, ён ладна сядзеў у сядле, і шэрыя яго вочы былі ясныя, свстлыя, а галоўнае — спакойныя, і, гледзячы на яго, нельга было думаць, што імя яго прамчыць, як дзівосная камета, праз стагоддзі, адгукаючыся ў летапісах, паданнях, у бессмяротным «Слове аб палку Ігаравым» — то захапленнем, то смяротным жахам, то нянавісцю, ад якой, здаецца, палымнеюць знешне бясстрасныя словы, што пісалі летапісцы ў ціхіх келлях. Пакуль за плячыма Усяслава быў толькі паход на торкаў і той — пад камандай ненавісных яму Яраславічаў, і вялікія намеры яшчэ спелі ў ім, як спеюць зярняты ў буйным коласе, што згінаецца пад летнім ветрам і градам.
— Назад скакаць — доўга. Далёка мы… — ціха адказаў Чарэня, баючыся разгневаць Усяслава.
— Прывык паш Чарэня штовечар да нейкага князя і яго саколкі бегаць, вось і цягне яго ў Полацак, — не вытрымаў нехта з грыдняў.
— Да якога князя? Якой саколкі? — недаўменна падняў бровы Усяслаў.
Чарэня спунсовеў, мову ў яго як адняло.
— А дзяўчына якая! — . асмялеўшы, зноў загаварыў той жа грыдзень. — Што волат! Ей бы толькі на чале войска крочыць.
— Што, і праўда саколку якуго нагледзеў? — цікаўна загаварыў Усяслаў, стрымліваючы разгарачанага пагоняй каня. Яго шэрыя вочы пранізліва ўпіліся ў Чарэню, і сакольнік, які збіраўся ўсё адмаўляць, печакана для сябе сцвярджальна кіўнуў галавою:
— Нагледзеў, княжа.
— У каго?
— У твайго памытчыка, гаспадзін.
— У памытчыка? У Няжылы? — прыпамінаў князь. — У яго ж дзеўчанё яшчэ!
— Дзеўчанё! — засмяяўся Чарэая. — Не-а, яна ўжо дарослая дзяўчына, адно кепска — бацька не хоча аддаваць яе за мяне, кажа, што занадта дураслівы я.
— Дураслівы? Нічога! — як узгарэўся Усяслаў.— Затое лепшы сакольнік у княстве! Хай толькі паспрабуе адмовіць на гэты раз!
— Гэй вы! — крыкнуў ён грыдням. — Даганяйце!
I, як шалёны, памчаўся назад, бязлітасна сцябаючы каня плёткай. Грыдні, падхапіўшы свае карабы, ірвануліся за князем. Ведалі — калі нешта ўзгарыцца яму, зробіць як захоча, няхай давядзецца загнаць каня, сябе ці людзей — усё роўна яму. Пацямнеюць вочы, шалёны бляск загарыцца ў іх — і бывай спакойнае жыццё, — днямі будзе прападаць на паляванні, або нястомна аб'язджаць гарады ў княстве, або сам паедзе на збор дапіны, каб прасачыць, ці не ашукваюць яго цівуны…
…Душачы ашалелых ад жаху курэй і разганяючы сабак, маленькі атрад з гіканнем пранёсся па вуліцах Полацака. Таропка адскоквалі ўбок купцы, што нядаўна зачынілі свае лаўкі і паважна вярталіся дадому. Здалёк здымалі шапкі і кланяліся вятшыя людзі і чадзь.
Памытчык Няжыла мясціўся пепадалёк ад Дзвіны, пад абрывам, парослым падбелам, блёкатам, кустамі бруслёну. Сонца села ў цёмна-сінюю хмару — нябесную ладдзю, — і з ракі патыхала халаднаватай вільгаццю, а ўнізе, яшчэ ледзь-ледзь прыкметны, закурыўся белаваты туман. Таму дзверы хаты былі зачыненыя — няроўны час, прынясе нядобрага чалавека!
Грыдні ўзбеглі на ганак, з усяе сілы загрукалі ў дзверы, абабітыя жалеззем.
— А каб вас Пярун, — захрыпеў з сенцаў мужчынскі голас.
— Каго там нячыстая сіла нясе? — высока падтрымаў мужчыну жаночы крык.
— Адчыняй! Князь Усяслаў! — крычалі грыдні. Тады паспешліва загрымелі засаўкі, і гаспадар, у адных портах і доўгай кашулі, вылецеў на ганак, нізка кланяючыся, запрашаў у хату, шыпеў на сваіх, каб далі святда. Ярка ўспыхнулі ў жалезных заціскачках святочныя лучыны, што запальваліся толькі падчас Купалля і Ярылы, гаспадыня з дачкою замітусіліся ля стала, накрываючы на стол белы абрус.
Багата і чыста жыў памытчык — стол і лавы дубовыя, моцныя, печ пабеленая, а падлога не земляная — жоўтыя дошкі так і блішчаць, як нацёртыя воскам.
У бажніцы нядрэмна зіркае на гасцей Пяруні Род і ражаніцы стаяць вакол яго. Вокны не бычыным пузыром зацягненыя, а слюдзяныя, і ў покуці — гэта таксама заўважыў Усяслаў — ляжалі скруткі бяросты і свярдзёлак, каб выводзіць на бяросце літары граматкі ці запісы. Малайцы палачане, — узрадаваўся ён, — яшчэ нядаўна дзяцей у школку не загнаць было, таму што палохаліся тутэйшыя людзі чарнарызнікаў — манахаў, што вучылі дзяцей грамаце. А цяпер у школцы і сына рамесніка ўбачыш, не толькі баярскіх дзяцей! Вялікім, магутным княствам робіцца Полацкая зямля, добрае семя кінуў у зямлю бацька яго, Брачыслаў!
— Сядайце, госці дарагія, за стол, — соладка заспявала гаспадыня, нізенька-нізенька, да самай зямлі, кланяючыся князю. Ён і не заўважыў, калі на абрусе пастаўлены былі драўляныя місы з халоднай дзічынай, загустай [4], мочанымі брусніцамі, сырам, адкуль выцягнулі жанчыны бочачкі, дзе пеніўся духмяны квас.
— Ну за стол дык за стол, — Усяслаў першы палез пад бажніцу, з асалодай удыхаючы пах дзічыны. За ім — грыдні. Чарэня сеў з краю, але еў мала, усё азіраўся на гаспадыню і дачку.
— Ну, пакажыце нам сваю красуню, — наеўшыся, князь павярнуўся да гаспадара. — А то ходзіць тут, ходзіць…
Дзяўчат у хаце было дзве: высокая, мажная, белатварая, з вялікімі, крыху выпуклымі вачамі, і другая — маленькая, чорнавалосая, з апушчаным поглядам, якая не спыняючыся хадзіла ўзад-уперад па хаце, перад сабой трымаючы скураную пальчатку, на якой, шчыльна захутаная ў конус-пялёнку, сядзела птушка. З конуса адно тырчала птушыная галава, маленькія вочкі былі напаўзакрытыя, толькі час ад часу выблісквалі яны злосным, непрымірымым святлом.
— Дачка мая — гэтая, Малінай зваць яе, — паказаў Няжыла на высокую, якая падавала на стол (тая закрылася рукавом, пачуўшы, што гаворка ідзе аб ёй). — А гэта — пляменніца.
— З пляменніцай пачакай, а вось гэтую пакажы. Ці баішся нас, чырвоная дзявіца?
Бліскучае, як у сарокі, вока, што выглядвала з-за рукава, сажмурылася. Дзяўчына апусціла рукі.
Паласаты андарак шчыльна ахопліваў магутпую яе фігуру, белая каса спусцілася на плячо.
— Нашто ж мне баяцца цябе, княжа? Ты ж не воўк і не мядзведзь. Дый ад тых не заўсёды бегчы трэба.
Маці ад печы зашыпела на дзяўчыну, але Усяслаў падняў руку, і яна замоўкла.
— Адкуль ты ведаеш, які бывае воўк ці мядзведзь?
— Чаго ж мне не ведаць? Вунь, бачыш? — яна паказала рукой на лаву — там ляжала мядзведжая шкура — вялізная, калматая. Здавалася, мядзведзь, расставіўшы лапы, спіць.
— Што, сама ўпалявала?!
— Нягож!
Чарэня глядзеў на дзяўчыну з любасцю, і яна, зіркнуўшы на яго, ледзь прыкметна ўсміхнулася.
— Ды ну! — не паверыў Усяслаў.— Няўжо такая дужая?
— А ты паспрабуй! — з годнасцю адказала дзяўчына.
Няжыла ў страху заплюшчыў вочы: Маліна смела падышла да маладога князя. А той шчыльна ўзяў яе за локці, паспрабаваў прыўзняць. Але напружынілася дзяўчына — і як гара каменная: не скрануць яе з месца!
— Та-ак, дапраўды, — з павагай сказаў Усяслаў, адпускаючы яе. Бацька за спіной князя грозна нахмурыў бровы — дачка, сагнаўшы з твару міжвольную ўсмешку, кінулася прыбіраць са стала, толькі каса матлялася па спіне.
— А не баішся, — звярнуўся Усяслаў да Чарэні, які, адкрыўшы рот, назіраў за ўсім, — не баішся, што жонка пад абцас зацісне і запішчаць не дасць?
Але Чарэня так заматляў галавой, што ўсе рассмяяліся, толькі памытчык Няжыла спахмурнеў — ой, давядзецца аддаваць дачку за гэтага бешанца [5], а такі зяць усё, што сабраў доўгімі гадамі памытчык, возьме ды развее па ветры — любіць ён у косці гуляць, брагу пенную любіць аж занадта! Але, супакойваючы сябе, падумаў яшчэ Няжыла, што, пэўна, і дачка ягоная не дасць сябе ў крыўду — вунь як з самім кітязем загаварыла!
А той распытваў далей:
— А пляменніца чым у цябе займаецца? Таксама, можа, на мядзведзяў ды ваўкоў ходзіць? Падыдзі сюды! — паклікаў ён дзяўчыну.
— Не, гаспадзін, — баязліва растлумачыў памытчык, — нельга ёй спыняцца. Мы ж з ёю розмыта [6] выношваем, як бачыш, а гэта табе, княжа, не гняздар [7] ці слетак [8].
— Харошага хаця розмыта ўзяў? — ажывіўся Усяслаў, стараючыся разгледзець птушку, якую бесперастанку насіла пляменніца Няжылы.
— Белага, гаспадзіне.
— Ого! — прысвіснуў Усяслаў.— За яго атрымасш багата. Дзе браў яго?
— Далёка хадзіў па яго, княжа: датуль, дзе на Дзвіне лёд не растае! Тры дні ў засадзе седма сядзеў. Узяў быў за манную [9] птушку сініцу, але дарма — не ішоў на яе сокал! Ажно прыгледзеўся — яны там, сокалы, на ластавак бяруць. Пакуль ластаўку ў гняздзе выглядзеў! А пасля схаваўся каля ракі, толькі саракапута прывязанага пакінуў. Ну, як саракапут зачокаў — я зараз жа ластаўку — уверх! Чэглок тут як тут — ударыў і ўверх. Пасля зноў яе зачапіў, зноў. Так загуляўся, што і не апомніўся, як я яго ў сетку ўслед за ластаўкай пацягнуў. Але ж і ўпарты! Ніяк не хоча есці. Я, носячы, замарыўся, цяпер яна носіць. А спыпіцца нельга — ачомаецца ястраб — і пачынай усё спачатку! Давай я панашу! — пацягнуўся ён да пляменніцы.
Але тая адхіснулася, сярдзіта сказала, ссупуўшы тонкія чорпыя бровы:
— Пайдзі сначатку ў крыніцы вымыйся! А то брагай нясе ад цябе!