18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Ольга Ипатова – Перакат (страница 41)

18

Гляньце, Ірка як спіць. Колы грукацяць, калоціцца вагон, а ёй усё нічога. Як дзіцё. Прыгожая яна, праўда?

Тарганулася, ну спі, спі, я толькі крыху коўдру папраўлю, а то ад акна дзьме… А цягнік усё грукоча…

Мы з ёю разам яшчэ ў школе вучыліся. З першага класа. Спачатку біліся — ну, гэта я такі задзіра быў і чамусьці ўсё яе задзіраў, ажно неяк як штурхану, яна паляцела і галаву разбіла аб камень. Кроў палілася, я ад страху дедзь не самлеў: думаю, дасць бацька лупцоўку! А ёй настаўніца галаву перавязвае, рукі дрыжаць, і пытаецца: «Хто штурхануў?» Ірка бледная, кроў з пальцаў сцірае; толькі рот адкрыла, як глянула на мяне — і кажа: «Я сама». Тут дзеці закрычалі: «Гэта Пецька, Пецька!» — «Няпраўда, — кажа Ірка, — я сама!»

Паверыце — у мяне ногі падагнуліся. I так мне яе шкада стала, так шкада! Яна ж заўсёды самая маленькая ў класе была, такая кволая, кволая, як верабейка. Я пасля так і клікаў яе — верабейка. А я, такі вялікі, як бацька заўсёды казаў на мяне: «Конь!», пакрыўдзіў яе, такую, такую…

Пасябравалі мы з ёю. Не адразу — пасля, калі ў восьмы перайшлі. Я да іх часцяком стаў бегаць. Алена Стэфанаўна, маці яе, часта хварэла. Пячонка ў яе балела, пават у бальніцы не раз ляжала — у занёманскай, той, што калісьці манастыром была. Мы з Іркай ёй перадачы насілі, а пасля па горадзе блукалі. Тады яна мне пра горад наш многае расказвала. I адкуль што бралася ў яе? Пра тое, як татары да самага Гродна — яго раней Гародняй звалі — падступілі, а ўзяць крэпасць не змаглі — такой яна была грознай і непрыступнай, і людзі такія бясстрашныя жылі, што татараў не спалохаліся, біліся да апошняга. Я глядзеў на тую крэпасць — ад яе толькі сцяна засталася з валуноў — і думаў сабе: тожа мне крэпасць, ды яе двума-трыма снарадамі калупні, і нічога там не застанецца, асабліва калі пальнуць сучаснымі ракетнымі ўстаноўкамі! А пасля неяк быў там, ля Замкавай гары, адзін, і дайшло да мяне, што не было тады ні бомбаў, ні снарадаў — нічога яшчэ не было, апроч дзідаў ды сякер! Не паверыце — аслупянеў, стоячы там, ля сцяны. Як быццам упершыню спасцігнуў, што былі да нас людзі, і яны жылі, і ваявалі, і марылі, і, можа, такія вось, як мы з Іркай, стаялі ля гэтых сцен і таксама любілі адно аднаго! Я тады ж і зразумеў упершыню, што люблю Ірку. Любліо яе росказні, захапленне, якое я раней не мог раздзяляць — захапленне навакольным, гэтымі гісторыямі, вуліцамі, даўніной. Люблю, як смяецца — закінуўшы галаву, бліскаючы зубамі — яны ў яе няроўныя, як у вавёркі, люблю, як узбіраецца на гару — хутчэй за мяне, аж захлынаючыся ад жадання нешта новае расказаць, падзяліцца…

Мама яе выкладала ў тэхнікуме літаратуру, і я думаў, што Ірка паступіць у педінстытут, ажно не — пайшла яна аператарам на азотнатукавы — тады ён у нас толькі пачаў працаваць, набіралі маладых хлопцаў і дзяўчат і вучылі на спецыяльных курсах. Пасля паступіла на завочнае ў Мінскі політэхнічны. «Маме цяжка будзе, — вытлумачыла мне, — сама атрымаю адукацыю». Ну, а я — вядома, я і не думаў нікуды паступаць. Быць шафёрам, як бацька, не хацеў — не люблю вандраваць, ды і калі ажанюся, як пакінуць Ірку адну, а самому за доўгім рублём кудысьці цягацца? Я пайшоў на завод. Спачатку вучнем токара. Цяпер працую на электраэразійным станку. Не чулі? Ну, канешне, дзе ж вам чуць пра іх, мы самі атрымалі іх толькі год назад. Станок гэты выразае адтуліны складаных профіляў электрычнымі разрадамі. Пяць — дзесяць тысяч градусаў дае такі разрадзік, ніводзін метад не можа супрацьстаяць. Мяккай латуннай драцінкай выразаеш такія дэталі, што іх хоць на вокны ў Новы год развешвай — як цацкі. Нямногім даверылі гэткія станкі. А мне далі.

Вам здаецца, што я хвалюся? Можа, і так. Шкада мне было кідаць свой завод, сваіх хлопцаў. Прывык там. I да мяне прывыклі. З майстрам адносіны добрыя, начальнік змены заўсёды пры сустрэчы руку пацісне. Казалі, што хутка фотку павесяць на дошку Гонару. Даюць прэміі і трынаццатую зарплату — як штык. На апошнюіо, смешпа вам сказаць, я Ірцы джынсы купіў, «Вранглер». З рук выхапіў, толькі вось на размер большыя ўзяў, Ірка ледзь не плакала, і давялося сяброўцы іх прадаваць. Ды яны ёй і не ідуць, калі сказаць па праўдзе, але ж галоўнае, што дастаў тыя джынсы, купіў на прэміяльныя. Я ёй усё куплю, што трэба будзе, што яна захоча. Мужчына ж я, праўда? А то апошнім часам у нас пайшла такая завядзёнка, што жанчына пачала пераганяць мужыка, і ўжо не яна, а ён глядзіць ёй у рукі — што кўпіць, колькі на абед ці піва дасць. Не, грошы ў нашай сям'і ў мяне павінны быць, але я за кожную канейку перад жонкай адчытвацца буду, калі яна патрабуе. Так ці не?

Чаму ж, калі нам добра было, мы цяпер на БАМ едзем? А нам і там будзе добра. Усюды добра, калі разам — у полі, у лесе, у вагоне. Але што праўда, то праўда — не думалі нікуды ехаць, тым болей што нядаўна з арміі прыйшоў. Ірка, як паложана, мяне чакала, і хлопцы казалі — ні з кім яе не бачылі, пават па танцы не хадзіла, толькі ў сваім клубе ў самадзейнасці з нейкім Грышкам дуэты спявала. Але тут мая разведка добра працавала — піводнага разу Грышка яе з канцэрта не праводзіў, яна ўсё з сяброўкамі ды сяброўкамі. Дык вось, прыехаў я і думаю — хопіць ёй чакаць, трэба жаніцца. Будзем жыць, дзе захоча, а лепей за ўсё — у нас бы. Хата стаіць на набярэжнай вуліцы, машын і транснарту няма, таму што горад на другім беразе, а тут, на гэтым, толькі замкі ды царква старадаўняя. Мы, можна сказаць, у музеі жывём, таму што парк, які за нашай вуліцай, таксама старадаўні, гістарычны. Ціха ў нас, бацька, праўда, цяпер амаль увесь час у хаце, перайшоў з далёкіх рэйсаў па аўтобус, але ж мы можам бакавы пакойчык заняць, каб не перашкаджаць яму…

Так я разважаў, але не так атрымалася.

Калі прыйшоў я дадому і заявіў, што падаў заяву, мама, якая каля печы вязала, толькі пабляднела і змоўчала. Бацька ж усхадзіўся:

— Што значыць — заяву? А жыць чым? А вяселле? На якія шышы рабіць усё будзеш?

— Я ж зарабляю. На вяселле хопіць, у сяброў, калі што якое, пазычу, — адказваю ціха, у вочы яму аддана пазіраю.

— А мы ўжо ні пры чым? Сам, як на скрут галавы, ляціш?

— То вы ж самі кажаце — на якія шышы… — запярэчыў я.

— Маўчаць! — грукнуў ён кулаком на стале. — Як не знайшоў лепшай, то хоць тут паслухайся бацькоў. Трэба ўсё цяперака вырашыць, падбіць бабкі, што і як, а то на дурніцу.ўсе ласыя!

Ірку яны ведалі. Бацька зіркаў на яе спадылба, але тое, што яна многае ведае, што маці інтэлігентка, яму падабалася. А тут, на табе— «не знайшоў лепшай…». Мама ж казала, што лепшай нявесткі ёй і не трэба. Дужа ўпадабала яна Ірку, усё пра яе распытвала — што ды як. Відаць жа, і бацька ўсё гэта ведаў, але думаў, што, можа, пакуль яшчэ мука перамелецца — ну, нашыя адносіны з Іркай, — і возьме ён за нявестку туго, каго хоча — Піліпаву Марыю, што ад прабабкі з Амерыкі нейкую спадчыну атрымала. Смяяўся я і са спадчыны і з Марыі — у пашы часы выбіраць сабе нявесту па грошах! Ды бацька апошнім часам Піліпа ўсё ў госці запрашаў, у нядзелю яны, бывала, вечна пад бярозай, што ля плота, сядзяць ды доўгія размовы вядуць.

«То давайце вырашаць, — кажу я. — Як скажаце, так і будзе».

Ведаў я добра — прымусам бацька не будзе мяне гнаць, супраць Іркі наўрад ці што скажа. Пра Марыю мы з ім неяк гаварылі, адмовіўся я, ды і ведае бацька — характар у мяне такі ж, як у яго. Не захоча ён, каб каса на камень наляцела. Ён і праўда памякчэў, надабрэў.

— То-та ж, — буркнуў.— А то сваім розумам… Глянуў на маці.

— Рыхтуй бутэльку. Заўтра да свацці і пойдзем.

— Як — да свацці?

— А гэтак! — абрубіў бацька. — Не з табой жа вырашаць, як і што для вяселля патрэбна!

…I праўда — назаўтра паехалі мы ўтраіх да Алены Стэфанаўны, Ірчынай маці.

Жыве яна пакуль што ў камуналцы — ціхая надта жанчына. Даўно б атрымала асобную кватэру, але прыжылася да суседзяў, і перасталі тыя яе мучыць, як бывала раней, — вось і жыве сабе патроху, а Ірка з ёю. Бацька, як зайшоў у іхні пакойчык, дык ажно сцепануўся, перасмыкнуў плячамі, і, можа, ад таго канарэйка, што ля акна ў клетцы месціцца, затрапятала, забілася, так што Алена Стэфанаўна замест таго, каб да бацькоў падысці, кінулася яе супакойваць. Пасля павярнулася да нас, пачырванелая, і рукой на крэслы паказала:

— Прашу.

I гэтае «прашу», бачу, надта продку майму не спадабалася. Прабурчаў ён «дзякуй» і змрочна сеў на канапу, таму што на тых крэселках, засцеленых нейкімі нянаскімі покрывамі, было б яму цесна. Мама таксама, як прышытая, ля яго села, дык ён адно глянуў — яна тут жа на крэселка адсунулася. А Ірка, уся ружовая, ля акна. I я нешта разгубіўся — тырчу ў дзвярах, быццам месца сабе не зпайду.

— Пачастуемся зараз чаем, мы піражкі спяклі,— кажа Алена Стэфанаўна.

— Піражкі? — бацька паварушыў плячамі, выцягнуў з кішэні бутэльку «Маскоўскай». — Такую справу чаем не зап'еш.

— Гарэлка? — Ірчына маці зноў разгубілася, кажа: — А ў мяне нічога да яе не падрыхтавана. Сухое вось ёсць, дык да яго сыр падыдзе…

— Што ж ты, маці, каўбаскі якой не ўзяла? Сыр! Гэта не закусь! — бацька звяртаецца да мамы, а сам вокам на мяне — зірк! — і ў воку тым пагарда, як быццам ён да дзікуноў трапіў. А Алена Стэфанаўна на яго глядзіць, як на дзіва марское.

— Цесна тут у вас, — кажа зноў бацька. Бачу, ён усё роўна як на злосць гаварыць пачынае. — Кніжак напіхана, як у бібліятэцы…