18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Ольга Ипатова – Перакат (страница 40)

18

Калі з ім няшчасце здарылася, паехала я ў той стэп, не думаючы ані пра тое, што гэта ж мне цяпер усю сям’ю на сабе цягнуць, ні пра тое, што мяжа нас з Мішам раздзеліць… Ехала да роднага, якому і паспач-ваць, і віну якую паняць трэба. Закон карае справядліва, ды толькі не блізкаму чалавеку ў такі час адцурацца ды абвінавачваць. Помню, павезла яму нейкія кансервы шведскія, што на базе ўбачыла ды выпрасіла — трохкутненькія, яркія… Страх як пакаштаваць хаця з адной баначкі хацелася, не! — усе везла яму, Мішу… Еду, баначкі тыя ўсё перабіраю, пералічваю, як быццам тым палёгку зраблю якую для яго…

Ды Міша ўжо не тым быў. Я і раней, як у рэстаран з ім хадзіла, заўважаць тое пачала. Возьме за плечы, а рукі — жорсткія. Вачыма абвядзе, і пешта ў іх мільгае — як бы чужое, як бы ацэньвае мяне збоку. Здаля. Неяк сказаў: «У цябе і зморшчынкі пад вачамі», нібыта дадаваў да таго, што ўжо сабралася ў ім. Я скурчылася: куды ж ад іх, зморшчынак, падзенешся? Ды і не надта іх там было. Я пасля, прыехаўшы, нейкі дарагі крэм купіла I ўсё церла пад вачамі, дык іх, здаецца, ці не пабольшала. А на пасяленні і зусім другі Міша мяне сустрэў. Кансервы тыя паглядзеў, неяк вяла ў тумбачку паклаў. Цмокнуў — і без душы, чую. I пайшло ні тое, ні гэта, аж пакуль дружбак ягоны мне пе шапнуў:

— Дарэмна вы, Ларачка, прыехалі. Ёсць у Мішы другая.

Я тую другую назаўтра ж убачыла, Ідзе па пасёлку, галаву ўскінуўшы. Вочы дзёрзкія, зялёныя. Убачыла нас з Мішам — насмешліва-насмешліва мяне з ног да галавы абвяла, — яшчэ і яшчэ, ды так, што мяне чырванню ўсю заліло. Другая, можа, на маім месцы ёй за такі погляд, за нахабства ў валасы ўчапілася. А я, дурная, задыхнулася ды пасля, у пакойчыку, усю ноч праплакала ў падушку.

Што ноч! Як паехала ад яго, ледзь не галавой аб сцепку білася. Счарнела на вугаль. Усё ліста чакала, уеё думала — адумаецца, вернецца душою. Ды не! Ён, відаць, як адпусціў яе, сваю душу, так і пайшла яна па свеце беспрытульнаю. Лягчэй так было. Душа — яна мучыць, яна патрабуе, б'ецца ў грудзях ластаўкаю ды так балюча падчас б'ецца… Ну, хай сабе не душа — дык нешта, без чаго чалавек як бы з прывязі нейкай зрываецца, і нясе яго кудысьці — без пуці, без дарогі, як мая бабуля казала.

Болей не ездзіла да яго — часта нельга было, адно пасылкі высылала. А неяк вярнулася пасылка, і ліст пры ёй: «Не пішы болей, Лара. Я ажаніўся. Змагу — аліменты буду прысылаць. Не змагу — пачакай». Восем месяцаў прайшло — і сталі мне на Аленку прыходзіць аліменты, вось з гэтага месца, дзе ён цяперака жыве, і па сённяшні дзень прыходзяць. Як жа мне было не заехаць да іх, не паглядзець на жонку? Не паказаць, што не прапала без яго, жыву сабе і нават вось у сапаторыю ездзіць пачала?

Не збіралася — а паехала. На прычоску і манікюр апошнія грошы растраціла, адзін толькі рубель і застаўся, калі білеты ўзяла. Прыехала, дом знайшла. Харошы дом, я вам скажу. Спраўны. Чарапіцай крыты. Агароджа навокал высокая, а там дрэвы адно за адным, ці то сліва, ці то вішня на іх — жоўтае, дробненькае. Пастукала ў вароты, а сэрца так і заходзіцца. Выскачыць, думаю, тая краля зеленавокая, крыку наробіць. Але і я не дам цяперка промаху. Убачу Мішу, што б там ні было. У вочы яму паглядл?у…

Аднак не — выйшла жанчына, номаладога веку, агледзела ўважліва.

— Вам каго? — пытае.

— Мне Міхаіла Міхайлавіча, — кажу. — Дома ён? Яна памаўчала, зноў на мяне паглядзела.

— Ці не Лара вы?

— Лара, — кажу.

— Ну то заходзьце, Ларачка, заходзьце! Дзіўным мне падалося, што ў яе голасе нейкая радасць пачулася. Нібы і сапраўды яна мне рада.

— Не, — кажу. — Я тут пачакаю, а вы яго выклічце.

— У хаце яго няма. Ен на рабоце. А што вам на вуліцы чакаць. Заходзьце!

«Хай сабе, — думаю. — Зайду. Пагляджу, як жывуць».

Зайшла ў пакой, агледзелася. Добра жывуць. Багата, але так, што бачна — усё на свае, працоўныя грошы куплена. У ішнай хаце як? Дыван тысячарублёвы, мэбля за пяць тысяч, крышталь ды золата — усё напаказ, усё крычыць, што гаспадары жыць умеюць. А жыць умець — гэта недзе хапаць, каб цябе толькі не схапілі за руку самога… Ды толькі, скажу я вам, нешта і БХСС працуе, і следчыя зарплату атрымліваюць — а гэтыя, што цягнуць, ні мур-мур. Не надта іх за руку хапаюць.

Жанчына мне хуценька кампоту з халадзільніка дастала, нейкія ягады паставіла. Бачу — вячэру рыхтаваць сабралася. Хацела зноў з хаты пайсці, але яна мяне ўтрымала. А там і гаспадар прыйшоў — Мішын цесць новы, і ён па-людску са мной гаворыць, ажно дзівуюся я, што ж гэта яны са мной, як са сваёй, як са сваячкай блізкай? I сэрца паціху адтайвае — Міша, відаць, добрае пра мяне гаварыў…

А пасля і маладыя прыйшлі. Разам. Ці то працуюць блізка, ці то так — заходзяць адзін за адным пасля работы. Яна, як убачыла мяне, пачырванела, як бурак, але перасіліла сябе, падышла, за руку прывіталася. Бачу — не, іншая, не зеленавокая, так сабе жанчына, праўда, вочы прыгожыя — блакітныя-блакітныя. А так змарнаваная крыху і ціхая. А Міша, толькі ўвайшоў, як збялеў увесь, глядзіць на мяне, як на прывід, як быццам я з таго свету прыйшла. Яму я сама «добры дзень» сказала, ды так весела, спакойна, як быццам чужога ўбачыла, да якога мне няма ніякай, ну ніякай справы…

Пасля селі за стол. Сяджу я, ем, размаўляю, а сама з сябе не перастаю здзіўляцца. Усё іначай уяўлялася, не ведаю як, але толькі не гэтак: за адным сталом з суперніцай, ды яшчэ з бацькамі яе. I людзі тут прыстойныя, і ён прыціхлы. Значыць, змаглі яго ў рукі ўзяць. А можа, жыццё яго пераламіла? I стала я тут перажываць: а ці правільна, што адпусціла з мірам, адпусціла, як захацеў? А ў сярэдзіне бяседы нечаканасць здарылася: Міша выпіў віна — у іх віно сваё, самаробнае, такое смачнае-смачнае, — і раптам расплакаўся, і на ўвесь стол выгукнуў:

— Ларачка, забяры мяне з сабой!

Ціха стала. Усе на мяне глядзяць. А я — на яго. Што ж ты, думаю, трава перакатная, што цябе то адна забірае, то другая? А пасля ты ёй у прыпол скардзіцца будзеш — забяры, забяры… Можа, і не так яно калыхпулася, але нешта добра-такі ўва мне ўздрыгнула, а сэрца як працяла нечым вострым ды доўгім. I вось, не знаю чаму, засмяялася я ды кажу весела:

— Як жа я забяру цябе? У мяне ж толькі адзін рубель застаўся. Не хопіць…

I дастаю з сумкі рубель скамечаны, той самы, адзіны, і Мішу на далоні працягваю. Нашто так зрабіла? — спытайцеся, дык і не адкажу… Ён глядзіць на далонь, і ўсе глядзяць. А пасля цесць Мішын і кажа — спакойна, як нічога і не было:

— Ну то давайце яшчэ вып'ем…

I ўсе зарухаліся, загаманілі, чокнуліся шклянкамі — яны там віно, аказваецца, у шклянках падаюць, і я свой рубель назад схавала. А Міша апусціў галаву ды ў суседні пакой пайшоў — заснуў там хутка, бо выпіў, відаць, зашмат. Праўда, раней яго гэткае віно салодкае не ўзяло б так хутка. Ці то піў за гэтыя гады шмат, ці то здароўе пачало падводзіць…

А назаўтра я і паехала. Развіталася з імі — па-добраму, як быццам і сапраўды сваячка. Дальняя, праўда. Былі на сэрцы і смутак, і шкода, і палёгка нейкая… Не магла я разабрацца, што са мною, толькі калі ехала ў аўтобусе, усё шкадавала, што не магу выйсці з яго ды галавой у адзін з кустоў уткнуцца і ляжаць так, ні аб чым не думаючы…

А зараз сяджу і разважаю — можа, усё ж трэба было яго забраць? Пераступіць нешта ў сабе, дараваць, усё-такі дзяцей у яго ад той, ціхай, няма. Не! Занадта я любіла яго, усю сябе аддавала, да кропелькі. Затое ж і ад яго такога ж патрабавала.

Кажаце, што трэба было і мне завесці некага. Не, не трэба. Хадзілі і каля мяне мужыкі, хадзілі. Але як падумаю, што нейчыя другія рукі мяне абдымуць, не Мішыны, то… такое са мной робіцца! I другое яшчэ. Вы мне скажыце: ёсць вернасць на свеце? Ёсць, кажаце. I я так думаю. Не можа быць, каб яе выдумалі. А калі ёсць яна, калі душу грэе, то хай і будзе, хай жыве з намі. Ну і што, што ён не варты? Няўжо ад таго, што нехта варты, а нехта не варты, можна вернасць пераварочваць — як табе выгадней?! Эх, бедныя словы — хіба выкажаш імі ўсё, што варочаецца ў табе, стогне ці пратэстуе?

…Канешне, дарма чакаць самалёт — цяжка. Ды я чамусьці сяджу, і мне радасна, што ён, самалёт наш, затрымліваецца. Гэта ж я тут, блізка ад Мішы майго, яшчэ пабуду… Паветрам гэтым падыхаю…

…А цягнік грукоча

Мы беларусы, абое з Іркай з Гродна.

Прыгожы горад. Старадаўнія касцёлы, будынкі з глухімі дворыкамі і аркамі. Замкавая гара, дзе ажно два замкі глядзяць адзін на аднаго — адзін глухі, пануры — Стэфана Баторыя, другі прыгожы, з ільвамі і калонамі — караля Аўгуста.

Здзіўляецеся, што я гісторыю ведаю? Пра ўсё гэта Ірка расказвала. Яна ж з мясцовых. А мы, хаця пражылі ў горадзе трыццаць адзін год — не я, канешне, мне ўсяго дваццаць два, а мае бацькі — мы не надта ў каралях ды эпохах разбіраліся. Бацька мой шафёрам на далёкіх рэйсах укалваў, кожную капейку адкладваў, пакуль домік над рэчкай не пабудаваў. Не дом — палац! Дарожкі заасфальтаваныя, цяпліца, ганак з мармуровай крошкі, а падпол — з цэменту, у які каляровыя шклінкі ўмураваныя… Хто ні заходзіў да нас — толькі пакрэхтваў ды дзівіўся. Было з чаго. У бацькі рукі залатыя ды нейкая прага неўтаймоўная да работы. Ні дня, бывала, не пасядзіць спакойна — усё шчыруе ды шчыруе. Маці, бедную, заганяў. Яна ў нас нейкім ценем зрабілася, не відно яе, не чутно, як быццам у хаце само сабой усё робіцца. Толькі праз сон, бывала, пачуеш, як нешта ціха шкрабецца на кухні, як быццам мышына. Ну, думаеш, маці і паспаць не дасць! Ужо ўсхапілася, а на дварэ ж яшчэ цемень, ноч яшчэ! Затое, калі ўстанеш, снеданне на стале, і ўсё такое смачнае, чысценькае, прыгожае. Паесці бацька любіў, асабліва ў апошнія гады, калі дастатнасць у хату прыйшла. Раней, як помню, усё бульба з алеем ды бульба з алеем. Неяк, прыйшоўшы са школы, скрывіўся я над місай: «Зноў гэная бульба!», дык ён мяне як пагнаў з-за стала ды загадаў маці нічога не даваць, ані лусты хлеба, анічога, дык я, згаладнеўшы, назаўтра ледзь не чыгунок той бульбы ўмяў і болей ніколі не азываўся за сталом… Круты мой бацька, слова ўпоперак не пацерпіць!