Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 95)
Мерных зыкаў пералівы —
Сагаў даўнія матывы,
Танчыць, весяліцца ён,
Б’ецца звон,
Мерных зыкаў пералівы —
Сагаў даўнія матывы,
І гудзе жалобна звон,
Звон, нібыта смерці сон,
І ідзе жалобны звон,
Мерных зыкаў пералівы,
Са званіцы той здавён,
Сагаў дзіўныя матывы
Прасякаюць зычны звон,
Што прарочыць хуткі скон,
Праганяе светлы сон,
І імчыцца наўздагон – і ў палон!
Вечны сон
Напрарочыць гэты крык і зык і звон!
Эльдарада
Мужны ваяр
Цераз гушчар
Зліваў, дажджоў і граду
Ў зыркай брані
Мчаў на кані
Ў пошуках Эльдарада.
Ехаў штодзень,
Ехаў, аж цень
Лёг на душу, як здрада, —
Бо не знайшоў
Ў свеце краёў
Пекных, як Эльдарада.
Чуючы схіл
Колішніх сіл,
Рыцар і здані рады:
«Здань, адкажы,
Дзе рубяжы
Шчаснага Эльдарада?»
«Ценяў далінаю,
Як на зямлі
Іншай не стане рады,
Мчы, вою, мчы,
Каб дасягчы
Любага Эльдарада!»
Эльдарада
Сівой парой
Адважны вой
Між бур і лістападу
Блукаў сто год
Без сну й турбот:
Шукаў ён Эльдарада.
На тых шляхах
Спазнаў ён жах:
Былыя мары – здрада.
Надзей няма – Ішоў дарма
Да мэты – Эльдарада.
Стаміўся ён,
Бо йшоў здавён,
Ды ўбачыў цень-прынаду
І на мяжы
Спытаў: «Скажы,
Дзе шлях да Эльдарада?»
«Па сцежках зорных
Кроч да гор —
Адзіная парада.
Не мерай час, —