реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 97)

18
Бо нягоды я змог! Спачыў бестурботна, Каб выспацца ўсмак, Спытаецца кожны: «Ляжыць тут мярцвяк?», І зоры адкажуць: «Напэўна мярцвяк». І стогны, і жальбы, І ўздыхі, і плач Заціхлі, а з імі — Гадзіннік няўдач, Жахлівы стук сэрца, Жахлівых няўдач. Агіда, і немач, І болю страла Забыты, і знікла Бяда, што пякла, Жыцця ліхаманка, Што сэрца пякла. Жахліваю мукай Быў змучаны тут, Бо зведаў я смагу У пекле пакут: Праклятае жарсці Агонь – мой прысуд, Ды ў водах гаючых Пазбыўся пакут. У водах падземных, Што ціха цяклі, Крыніцы, што бегла Ля самай зямлі, Крыніцы ў пячоры Амаль на зямлі. Хай дурань не кажа, Што змрок тут густы, Што дом мой панылы, Пакой мой пусты, Што нельга, каб ложак Заўчасна астыў, — Ды класціся мусім У ложак пусты. Знявечаны дух мой Прывабіла глуш, Забыў я навечна Пах зманлівых руж, Забыў пра трывогі, Пах міртаў і руж. Цяпер у самоце Мне песціць узгадкі Пра боскі нектар І пахкія браткі. Я сню размарыны, І руту, і браткі, І пешчу я ў цемры Цнатлівыя згадкі. У шчасным спакоі Узношу маленні Да высокае праўды, І прыўкраснае Эні, І спакой абяцаюць Рукі мілае Эні. Яна мне пяшчоту Сваю аддае, Засну я ў ласкавых Абдоймах яе,