Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 94)
Гэты найзванчэйшы звон,
Залаты, зіхоткі сон,
Запаветны той палон,
У якім, бы верш, палае і спявае светлы звон!
ІІІ
Чую я набату звон,
Медны звон!
Колькі страху і трывогі ў сэрцы абуджае ён!
Як гучыць начны той жах
У спалоханых вушах!
Болей сіл няма маўчаць —
І званы крычаць, крычаць,
Звон раптоўны
Гучна просіць шкадавання ў полымя, што не згасае,
І стыхію суцішае, тую, што заўжды глухая,
Не сціхае, не сціхае,
Не сціхае звон адчаю,
Звон ірвецца, быццам звер,
Каб усіх падняць цяпер,
Перад тварам бледнай поўні.
Медны, медны, медны звон,
Вусціш абуджае ён,
Боль і гора!
Як званы крычаць і просяць,
Вецер іх адчай разносіць
І звініць прастора,
Каб паведаміць усім
Праз гудзенне,
Галашэнне,
Што гарым, гарым, гарым,
І гучыць, нібы праклён,
Бразгатанне —
Спадзяванне,
Што растане жах, як сон,
Як растане ў цішы ночы гэты звар’яцелы звон,
Медны звон,
Страшны звон, што займее ўрэшце плён
І спакойным будзе сон,
Шум і тлум тады суціхне, як суціхне гэты звон!
IV
Пахавальны чую звон,
Скрухі звон!
Колькі гэты стогн жалезны абуджае дум пра кон!
Пасяляе ў сэрцы страх
І гучыць ён у вушах,
Гэты звон злавесны, змрочны і глухі,
Плач і ўздых, што зноў і зноў
Вылятае са званоў,
За грахі
Кліча вернікаў маліцца,
Толькі чутны на званіцы
Смех сухі.
Гэта смех званічных зданяў,
Што залезлі на вярхі,
Шчасце, мары і каханне
Знеслі ў чорныя мяхі,
Ім не жыць і не памерці,
Бо не людзі і не чэрці —
Вупыры,
Вусцішныя званары, І вупыр-кароль стары
Угары
Выбівае смерці звон!
Танчыць, весяліцца ён:
Смерць гукае ён здавён,
І плыве журботны звон,