реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 92)

18
Стаў Абэр абмінала нясмела, Ўірам, лесам фантомаў, вяла. Кіпарысы ў прысадах Тытанаў Мы міналі, з рукою рука, — Я й Псіхея, з рукою рука, І бурліла ўнутры несціхана Маё сэрца, як лавы рака, Як нястрымнае лавы рака, Як паток, што па схілах вулкана, Вывяргаючы стогны, сцякаў, Што з Яанэка – злога вулкана — Ў каралеўстве палярным сцякаў. Нашы словы гучалі змярцвела, Нашы думкі заслала імгла, Згадкі ўсе ахінула імгла. Што кастрычнік стаіць анямелы, Мы не ведалі: ўсё адняла Ноч начэй – успамін адняла. Мы забылі, што сцежка нясмела Нас калісьці да Ўіру вяла, Стаў Абэр абмінала нясмела, Ўірам, лесам фантомаў, вяла. Нам гадзіннік паведаміў зорны: Ранак цемру бяздонную змог, Ранак ноч састарэлую змог… Бляск няясны, амаль ілюзорны, Нарадзіўся на нашых вачох, І, хрыбет асвятляючы горны, Выплыў месяца здвоены рог — Рог Астарты схіл высвеціў горны, Дыямантавы здвоены рог. Я сказаў: «Не зраўнацца Дыяне З той, што ў небе саткала гало, Што з уздыхаў саткала гало; З той, хто ведае, што не завяне Хараство, не загіне цяпло, І якая з-за Льва ўстала ўранні, Каб забылі мы ўсё, што было, Ў Лету кінулі ўсё, што было. Льва мінуўшы, у ранішнім ззянні Ўстала зорка, каб гора і зло Мы забылі ў вачэй яе ззянні, Каб адрынулі гора і зло». Адказала Псіхея са страхам: «Зорцы той я не веру зусім, Бледнай зорцы не веру зусім. Не марудзь жа, бо скончацца крахам Спадзяванні твае… Паляцім!» Яе крылы пакрыліся прахам, Патанулі у пыле сухім, Апусціліся крылы, і прахам Агарнулася пер’е сухім, Стала шэрым у пыле сухім. Я ўсміхнуўся: «Падманвае сненне, Лепш амыемся ў гэтым святле, Крышталёвым нябесным святле. Хай заззяе ў прарочым трымценні Зорка нам і Надзею спашле, Хай Краса нам Надзею спашле! Паглядзі, як празрыста мігценне Асвятляе нам шлях у імгле. Павядзе за сабою мігценне, Асвятляючы шлях у імгле, На нябёсы надзею спашле». Супакойваў яе не дарма я —