реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 91)

18
Дзе мы знойдзем нарэшце спачын — Там, у Леце, за Львом ваяўнічым Знойдзем мы забыццё і спачын». Ды сказала Псіхея: «Не веру Бледнай зорцы, што ў небе ўстае, Здраднай зорцы, што там устае: Ах, не стой жа! Ах, пойдзем наперад! Яе бляск забыцця не дае!» Так Псіхея сказала і ў шэры Прах занурыла крылы свае — Спалатнела ад жаху і ў шэры Прах занурыла крылы свае — Белапёрыя крылы свае. Адказаў я: «Твой страх – недарэчны: Дрогкай зоркі не маніць святло! Акунемся ў жывое святло! Гэта ззянне Сівіліна сведчыць, Што ўначы Спадзяванне ўзышло — Ува ўсёй Прыгажосці ўзышло! — Прывядзе бляск Астарты бясспрэчна Нас у неба, што днець пачало, — Ах, даверыцца можна бясспрэчна, Каб у неба нас ззянне вяло, Дзе ўначы спадзяванне ўзышло». Гэтак я супакойваў Псіхею, Каб развеяць смугу яе дум, Яе горкіх і роспачных дум, Як упёрлася раптам алея Ў склеп замшэлы, адкуль веяў сум — Невыносная жальба і сум. Мовіў я: «Хто ў тым склепе гібее, Апавіты ў жалобу і сум?» Адказала яна: «Улялюм! — Там магіла тваёй Улялюм!» Сэрца жалем зайшлося сірочым І пакрылася лісцем сухім — Мёртвым, скурчаным лісцем сухім: Год назад у кастрычніку змрочным, Год таму перад склепам нямым Я ўжо плакаў над горам сваім — Я ўжо плакаў у змроку глухім Над няўцешным адчаем сваім! Ах, якім чараваннем благім Зноў сюды я заваблены ноччу, Каб пакутваць у змроку глухім — Каля возера Обэра ноччу У прыстанішчы Віра глухім? І ў слязах мы сказалі абое: «Ах, няўжо духі дрэў і вады — Духі чулыя дрэў і вады — Каб не даць нам сустрэцца з журбою, Не хацелі пускаць нас сюды — Да жудлівага склепу сюды — І наслалі сваёй варажбою З пекла зорку грахоў і бяды — З нетраў пекла сваёй варажбою Зіхатлівую зорку бяды?»

Улялюм

Небасхіл быў халодна-змярцвелы І зямлю засцілала імгла, Ўсё вакол ахінала імгла. Быў кастрычнік – тужлівы, знямелы, Памяць кепска той год зберагла… Сцежка стаў абмінала нясмела, Затуманеным лесам вяла,