реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 90)

18
І не збавіцца ад злога ценю гібельных хімер! І душа з палону злога, з віру гібельных хімер Больш не вернецца, не вер!

Да Ф***

Каханая! У час бяды — Якое я спазнаў даволі На шляху змроку і жуды, Дзе, руж не бачыўшы гады, Я жыў хвілінамі спатолі У марах пра цябе – тады Трапляў я ў райскія сады. Узгадкі пра цябе ўсплывалі, Як востраў чарадзейных мрой На моры, дзе гулялі хвалі, На акіяне ў час баталій Вятроў, дзе штармавой парой Святло нябёсы пралівалі На востраў незвычайны мой.

Улялюм

Неба шэрым рыззём па-сірочы Навісала над лісцем сухім — Над пакурчаным лісцем сухім: Быў кастрычнік, тужлівы і змрочны, У няласкавым годзе маім: Слаўся золкі туман нездароўчы, Сеяў жудасць у лесе глухім — Поўз ад возера Обэра ноччу Па гушчарніку Віра глухім. Тут, сярод кіпарысаў магутных, Я аднойчы з Душою блукаў. Між Тытанаў з Псіхеяй блукаў. Я тады, як паток каламутны, Палкім сэрцам бурліў, клекатаў І з жаролаў вулканаў раскутых Ў край сцюдзёны на полюс сцякаў — Па адхонах вулканаў раскутых Ў край бязлюдны на полюс сцякаў. Мы хаваліся ў словах сірочых, Як у выстылым лісці сухім — У пакручаным лісці сухім; І хаця быў кастрычнік прарочы У бязлітасным годзе маім (Ноч Начэй узышла над усім!) — Мы забылі, што гэтаю ноччу У прыстанішчы зданяў глухім, Каля возера Обэра ноччу Вір блукае па лесе глухім. А тым часам на ранак патрохі Павярнуў неабзорны цалік, Прыйсця ранку пачаўшы адлік, І ў канцы нашай мглістай дарогі У расплывістай далечы ўзнік І, нібыта паўмесяц двурогі, Таямніча заззяў маладзік — Як Астарты паўмесяц двурогі, Чарадзейны заззяў маладзік. І сказаў я: «Астарта абліччам У сатканай з уздыхаў начы Не ўступае Дыяне нічым. Яна ўсе нашы слёзы падлічыць, Праз уздыхаў эфір летучы За сузор’ем Ільва таямнічым. Яе цёплыя вочы ўначы, Яе чулыя вочы ўначы Зіхацяць і ў Нябёсы нас клічуць,