реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 88)

18
Хай прыслаў цябе нячысты, хай прынёс цябе віхор У бязрадны мой закутак, дзе пануе вечны смутак, Ці пазбаўлюся пакутаў я ля Галаадскіх гор? Ці знайду я панацэю там, ля Галаадскіх гор?» Крук пракрумкаў: «Nevermore!» «О вястун, – я ўсклікнуў, – птушка проста ты ці д’яблаў служка! Дзеля Бога, што справуе існым ад зямлі да зор, Адкажы душы гаротнай, ці ўзляціць яна ў зіхотны Райскі сад да несмяротнай, што завецца там Лінор? Да святой, якой анёлы кажуць там цяпер «Лінор»»? Крук пракрумкаў: «Nevermore!» «Хай жа гэта слова стане знакам нашага расстання! — Крыкнуў я. – Туды вяртайся, скуль прынёс цябе віхор! І не ўздумай неўзаметку скінуць мне пяро, як сведку Злой хлусні сваіх адведкаў, і не трэба так ва ўпор Мне ў душу глядзець, і з бюста прэч нясі свой чорны ўбор!» Крук пракрумкаў: «Nevermore!» З той пары крумкач закляты, з бюста бледнага Палады Не злятаючы ніколі, прымасціўся насупор, Ён вачыма патарочы соннымі за мною сочыць І пад лямпай цень свой змрочны на падлозе распасцёр, І душой я з таго ценю нізашто цяпер да зор Не ўзлячу, о nevermore!

Крумкач

Неяк поўначчу панылай я сядзеў, як над магілай, Над пісьмёнамі, расклаўшы старажытны стос папер. Раптам ціхі стук у дзверы мае змрочнае кватэры Разагнаў усе хімеры. «Мабыць, нейкі візітэр, — Я падумаў, – не хвалюйся, проста позні візітэр Ля дзвярэй тваіх, павер». Тая снежаньская замець назаўжды запала ў памяць. Цень на сценах, і не сцяміць – прывід? таямнічы звер? І няма палёгкі ў горы – вечным смутку па Леноры, Што цяпер зіхціць, як зоры, з вышыні нябесных сфер, Але ў нашым грэшным свеце, дзе не бачна райскіх сфер, Безназоўная цяпер. Шоргат, шолахі і рухі, і душа ў палоне скрухі Сочыць цені – у трымценні фіялетавых парцьер, І кажу, пакуль у змозе, паўтараючы ў трывозе: «Гэта проста на парозе нейкі позні візітэр, Проста грукаецца ў дзверы і чакае візітэр, Так, душа мая, павер!» І, пагнаўшы прэч апаску, па гасцінным абавязку Я прамовіў: «Калі ласка! Выбачайце мне, о сэр Або лэдзі! Я, нябога, стуку не пачуў слабога…» Адчыніў, а там – нікога, нібы змрок усё пажэр. Дзверы адчыніў – нікога, нібы змрок усё пажэр. Змрок, што на душы цяпер. Я глядзеў у твар цямрэчы й бачыў там такія рэчы, Нібы просячы сустрэчы ў найгарчэйшае з хімер. Ды ні гуку і ні зыку, быццам Бог забраў музыку, Кінуўшы, нібы ў пазыку, тры галосныя ў этэр — Рэха імені Ленора, што прамовіў я ў этэр, Мне пакінуў напавер. Я вярнуўся да чытання, ды спакойным быць не ў стане, Раптам тое ж грукатанне, ды мацнейшае цяпер: «Хто не можа ўгаманіцца, б’ецца проста ў аканіцу? Разгадаем таямніцу й госця дзіўнага намер. Гэта вецер б’ецца ў шыбу на паўночны свой манер, Вецер снежаньскі, павер!» Не паспела аканіца як належыць адчыніцца, Увайшоў Крумкач паважны, бы мінулага жаўнер, Старадаўні князь пярнаты крочыў у мае пенаты, Як усе арыстакраты, не пазбаўлены манер,