Мы валадарым розумамі тых,
Што моцныя і целам, і душою.
Мы не аслаблі, часу камяні!
Не ўся растала сіла і раскоша,
Не ўся вабнота знішчана ў вяках,
Не ўсе дзівосы, што наўкол лунаюць,
Не ўсе загадкі, што схаваны ў лёх,
Не ўсе ўспаміны, што жывуць стагоддзі,
Што аплятаюць сцены, быццам строй,
І значаць нават болей, чымсьці слава!»
Серэнада
Лагодны вечар, прыемны час —
Нібы злачынец, сустрэну вас,
Бо сон пануе да небакраю,
А я да ранку на лютні граю.
Заснуў Элізій, аднак узнік
На хвалях мора яго двайнік,
Сямі Плеядаў у небе ззянне —
І сем сясцёр іх у акіяне.
Глядзіцца ў мора Эндыміён —
Шукае ў хвалях каханне ён.
А ў цьмяных логах і на каналах,
У жоўтым бляску лістоў апалых
Згасае сонца – і спіць у скалах.
Нябёсы, мора і ўся зямля
Паснулі ціха, і ціха я
Табе спяваю – і зор сябрына
Цябе вітае, о Адэліна.
Паслухай – песня плыве ўначы.
Гучы, о лютня! Мой спеў, гучы!
Праз сон, быць можа, кахання словы
Табе здадуцца таемнай мовай,
Бо гукі лютні, што так пяе,
Спрабуюць трапіць у сны твае,
Каб, нас сагрэўшы сваім цяплом,
Звязаць любові тугім вузлом.
Гімн
Улетку, восенню, зімой,
Марыя, гімн ты чула мой!
У шчасны час і ў час бяды, —
О Панна, будзь са мной заўжды!
Калі спакойна беглі дні,
Свяціла сонца ў вышыні,
Мне ззялі, каб запал не сціх,
І ты, й бязмежжа цнот тваіх.
Калі ж сягоння – пыл і тло
Усё, што ёсць і што было,
Ратуюць хай ад пустаты
Бязмежжа цнот тваіх і ты!
Гімн
І ў ноч, і ў раніцы глухія
Ты чула гімн мой, о Марыя!
Прыйдуць хваробы ці спакой —
Будзь, Багародзіца, са мной.
Калі ляцяць гадзіны ярка,
На небе – ані хмары шпаркай,
Душа імкнецца ў барацьбе
І да твайго, і да цябе.
Шторм лёсу зруйнаваў, павер,
Маё «Былое» і «Цяпер»…
У будучыню – новы крок —
Тваё ды ты разгоняць змрок!
Да Ф(рэнсіс) С(арджэнт) О(сгуд)
Каханай хочаш быць? —
Тады Сваёй дарогі не забудзь,