реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 80)

18
І дух вядзеш самотны. Трымціць святло ў імгле начэй, Далёкае бясконца, — Што ў свеце можа быць ярчэй, Чым Праўды сонца?

Шчаслівы дзень

Шчаслівы дзень! Адрынуў звады Мой дух, загнаны, быццам звер, І пыха, і спадзеў на ўладу Сышлі цяпер. Улада? Так, яе я прагнуў, Але даўно мінуў той час, Не цягнуць мары больш у багну, Парыў мой згас. А пыха – чыстая пакута! Хай іншы паспытае зух Струмень той зманлівай атруты. Маўчы, мой дух! Шчаслівы дзень! Адрынуў звады Наступных дзён і дзён былых, Пыхлівасць і спадзеў на ўладу — Пазбыўся іх! Калі і пыху мне, і ўладу Вярнулі б зноў – маю віну, — Я не прыняў бы іх прынаду, Бо час мінуў. Бо я, падпалы іх пагрозам, Ва ўладзе сілаў дзвюх, Адчуў: яны руйнуюць розум І нішчаць дух!

Духі мёртвых

Самотна духі бачаць сны У змроку вусцішнай труны, І таямніцу скону іх Ніхто дагэтуль не спасціг. Маўчы – у цішыні магіл Твая самота ёсць падманам: Без цел лунаюць і без крыл Усе, хто быў калісь жаданым, Яны вяртаюцца ўначы І шэпчуць мёртваму: маўчы! У небе змрочны цень павіс, І зоры не глядзяць уніз Са ззяючых высокіх тронаў Надзеі, не відаць каронаў Сузор’яў светлых – толькі след Крывавых і сляпых камет, Жахлівай немачы навала Навечна дух жывы скавала. Толькі думкі – ланцугамі, Бачанні – цяжкімі снамі, Быццам росы на лугах, Будуць твой трывожыць прах. І вецер – Божы ўздых – сцішэў, Туман сярод замшэлых дрэў Плыве, плыве, жахлівы, вадкі, Ён – сімвал, ён – твае здагадкі (Ім тут, у цішыні, клубіцца) Пра таямніцу таямніцаў.

Песня

Я бачыў чырвань шчок тваіх У твой вясельны дзень. Да шчасця вёў цябе жаніх, Кахання ззяў прамень. Глядзець у вочы мне дазволь: