реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 79)

18
І мкне дадому поцяг крыл. Заходзіць сонца, гасне зрок, І ў сэрца западае змрок, Дзе славы ўсё гарэў агмень І – летні сонечны прамень. Імглу вячэрнюю яно Знялюбіць – слухацьме адно Сутоння гукі (чуе іх, Хто ўмее чуць). Спасціг Пагрозы ў снах той, хто хацеў Ад іх зляцець, ды не ўзляцеў. Халоднай поўня белізной Зеніт начны сустрэне свой І промні ўсмешліва пралье У час тугі. Вось, паўстае (Не перавесці й дых як след!) Па смерці зроблены партрэт. Маленства – сонца летніх дзён, Якога непазбежны скон, Бо досвед, мудрасць, веды ўсе Ў нябыт сыходзяць пакрысе. Хай з пекнатой паўдня – усім, Што ёсць, – жыццё сплыве зусім. Дамоў прыйшоў я – толькі дом Не быў тым, чым ён быў даўней: Парог пазарастаў імхом… Ступаў я ціха, а гучней Мне чуўся голас: я яго З юнацтва памятаў свайго. О, пекла! Горшай хоць кляцьбы Няма, ды твой агонь слабы — Слабейшы ад маёй журбы! Я ведаю, стары, што Смерць, За мной з далёкіх ідучы Краёў, дзе ўжо няма хлусні, Адчыненымі будзе мець Вароты, й Праўды прамяні Ўсё ж будуць ззяць сярод начы. Вядома ж, гэта не падман: Расставіў пасткі скрозь шайтан. Бо як жа йнакш, падумай сам: Наведваў я Мілосці храм, Дзе стод няспынна, ночы й дні, Узмахам снежных крыл, зірні, Павеў разносіць чысціні. І дзе чароўнае жытло Пад промнямі Нябёс сышло Ў нябыт. Дзе нават матылёк Арлу не падмануў бы зрок — Там Славалюбства падпаўзло Да ўдзельнікаў бяседы ўпотай І шал свой, скокнуўшы, ўпляло Ў Мілосці вабныя цянёты.

Сон

Я сніў у змрочны час начны Былога шчасця хвілі, Ды зніклі ў дзённым сне яны І сэрца мне разбілі. Хіба не сніць наяве сон Той, хто глядзіць наўкола І бачыць след мінулых дзён, Што ззяе ў часе квола? О, сон святы! О, сон святы! Як промні ў дзень грымотны, Ты працінаеш змрок густы