реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 78)

18
І – цуд! Імя і вобраз твой Былі ў свядомасці маёй Асобна – а зліліся зноў! Любіў я славу моцна. Не, Таго не цяміш ты, стары! Галетніку, паўсвету мне Здабыць – наяве, а не ў сне — Хацелася з тае пары. Бо сненні, перш чым зіркне дзень, Знікаюць з росамі, як ёсць, А мары, нібы той прамень, Заўсёды жывіць Прыгажосць: І ёй штодня, штохвілі я Быў зачарованы ўдвая. І поруч мы па схіле йшлі Гары высознай і былі Пад позіркам, што ёй належаў: Ён да хацін на ўзгорках вёў Сярод узлескаў, скалаў-вежаў Пад плёскат сотняў ручаёў. Каханай я апавядаў Пра ўладу, годнасць: той расказ (Містычным чынам!) выглядаў Нічым, бо я чытаў штораз — І бесклапотным быў мой зрок — Падобнае ў вачах яе; Нібы румянец пекных шчок Жывіў амбіцыі мае, Нібы ззяў толькі ён праз змрок Бяздоннай дзікасці тае… І я ў раскошы патануў, Карону ўяўную надзеў, Але не ў мроях і не ў сне Ўбор створаны фальшывы мне — Убачыў праўду я адну: Да ўладара амбіцый леў У збоі ціхенька паўзе; Іначай – у пустэльні, дзе Агню не ўтаймаваць, павер, Калі яго раздзьмухаў звер! На Самарканд цяпер зірні! — Хіба ён гарадам не цар? Ці ж не ў ягонай далані Іх лёсы? Нібы валадар, Як цуд, не бачаны здавён, Самотна-горда ўзнёсся ён… Калі б прыйшоў ягоны скон, Апошні камень лёг бы ў трон! А хто ж скарыў вялікі свет? Каранаваны рабаўнік, Цімур, здзівіў народы – й след Імперый бляску знік… Мілосць! Ты ёсць у нас, людская, Ты – наш спадзеў дайсці да раю, Дождж, што душу, дзе сухавей Стварыў пустэльню, найжвавей Як след умее ажывіць, Ды буйства сэрца не спыніць! О, думка! Ты жыццё, свет мрой Мацуеш музыкай адной, Спрадвечнай пекнатой – наздзіў… Бывай! Сусвет я ўжо здабыў! Надзея ў небе, як арол, Ляціць, і вольны небасхіл; А вочы ўжо глядзяць у дол,