реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 77)

18
Вятроў прарокаваў мне бітвы, Вяшчаў імперый заняпад. І – пад нявольнікаў малітвы — Гурма лісліўцаў на паклон Ішла ды абступала трон. І поцяг мой, каб быць тыранам, Быў наймацнейшы з той пары — І не здаваўся ён падманам Для іншых; хай сабе і так! Але ўва мне жыла, стары, Адна: з дзяцінства раздзьмувала Ўва мне агонь яна няўзнак (Век юнай жарсці – нетрывалы), А й ведала, што слабасць ёсць І ў сэрцы з каменю – мілосць. А я – на жаль! – не маю слоў Сказаць любоўна пра любоў! Дае мажлівасць мовы дар Адно апісваць пекны твар… Ды не пра тое я: штодзень Вятрыскі зменлівага цень Я ўзгадваю, бо гэта ён Павольным зрокам прагарнуў Старонкі, каб я сэнс пісьмён Спасціг, які ўжо не відзён, І ў мрою выліўся ў адну. О, вартая Любові ўсёй Была яна – што змалку я Адчуў: маглі анёлы ёй Зайздросціць толькі, і мая Надзея ў сэрца да яе Тым’янам, нібы на алтар, Цякла, у цноце й чысціні… Ах, шчырасці няма тае Даўно ўва мне, дзіцячых мар! Бо я шукаў святла ў агні… Раслі мы разам: закахана Блукалі між хмызоў і траў; Грудзьмі ад сцюжаў я аддана Яе затульваў і чакаў Усмешак сонца. І працяг Нябёс быў у яе вачах. Урок душы дае Мілосць, Пад тым бо сонцам, між уцех Мы забывалі ўсе, што ёсць, Турботы… Быў дзявочы смех Гарэзлівы; я да грудзей Яе ў раскошы прыпадаў, Душу ў слязах усё часцей Без лішніх словаў выліваў. Яна ж і не пытала шмат: Спакойны быў яе пагляд. Ды большага мой дух хацеў: Ён ад амбіцый вар’яцеў, Калі я на гары крутой Стаяў – ён біўся сам з сабой. А ты была маім жыццём: І ўсё, што запаўняла свет — Зямля, паветра, – пачуццём Уцехаў, прадчуваннем бед Было – і новым захапленнем, І мрояй прывіднай начы, Што (цьмяным і нікчэмным сненням Кшталт больш рэальны даючы) Плыла на крылах туманоў…