Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 58)
Пакуль ён ішоў далей, гурт людзей паступова рассейваўся, і да старога вярталіся разгубленасць і неспакой. Нейкі час ён неадступна крочыў за купкай з дзесяці-дванаццаці п’яных гулякаў; але яны адзін за адным разыходзіліся, пакуль не засталіся толькі трое, у нейкім вузкім і змрочным бязлюдным завулку. Незнаёмец прыпыніўся і, здавалася, на хвіліну задумаўся; тады, раптоўна ажывіўшыся, хутка пашыбаваў па дарозе, якая вывела нас на край горада, да ваколіцаў, вельмі непадобных да тых, што мы толькі што прамінулі. Гэта быў самы агідны лонданскі квартал, дзе ўсё было пазначанае страшным кляймом самае неймавернае беднасці й самага невыпраўнага злачынства. Пад цьмяным святлом выпадковых ліхтароў высокія старасвецкія паточаныя чарвякамі драўляныя будыніны стаялі, гатовыя ўпасці. Набудаваныя яны былі так тлумна й бязладна, што між імі цяжка было распазнаць штосьці падобнае да праходу. Брук быў укладзены абы-як, між камянёў буяла густая трава. У забітых канавах гніло ўсякае паскудства. Усё навокал патыхала заняпадам. Аднак па меры таго як мы ішлі наперад, гукі чалавечага жыцця паступова ажывалі, пакуль урэшце мы не ўбачылі вялікія грамады найбольш занядбаных насельнікаў Лондана, якія сноўдалі сюды-туды. Дух старога зноў успыхнуў, як свечка, перад тым як пагаснуць. Ён зноў памкнуўся наперад пругкім поступам. Раптам, павярнуўшы за рог, мы ўбачылі полымя яркага святла й апынуліся перад адной з вялізных загарадных святыняў Няўстрыманасці – перад адным з палацаў д’ябла Джына.
Ужо амаль пачало світаць, аднак гурт няшчасных п’яніцаў усё яшчэ тоўкся каля завабнага ўваходу. Ледзь не закрычаўшы ад радасці, стары прабіўся ў будыніну, зноў вярнуўшыся да пачатковага настрою і там хадзіў сярод натоўпу ўзад і ўперад без бачнае мэты. Але не паспеў ён удосталь там набыцца, як агульны рух да дзвярэй зазначыў, што гаспадар збіраецца зачыніць іх на ноч. I тады я заўважыў нешта яшчэ больш балючае за роспач у твары дзіўнага стварэння, за якім я так неадступна назіраў. Ён, аднак, не стаў доўга вагацца, а з шалёнай энергіяй павярнуў у зваротную дарогу, у самае сэрца магутнага Лондану. Ён бег доўга й шпарка, а я не адставаў ад яго, ахоплены надзвычайнай цікаўнасцю, пастанавіўшы не спыняць даследавання, якое цяпер завалодала мною дарэшты. Тым часам узышло сонца, і калі мы зноў апынуліся ў самай люднай мясціне вялікага горада, на вуліцы з гатэлем Д., яна зноў поўнілася не меншым людскім тлумам і рухам, чым я назіраў папярэднім вечарам. I тут, сярод штораз большага натоўпу, я працягнуў свае доўгія назіранні за незнаёмцам. Але, як звычайна, ён хадзіў сюды-туды і за ўвесь дзень не пакінуў шумлівага віру адной гэтай вуліцы. Але калі ўвечары на горад апусцілася сутонне, я адчуў смяротную стому і, спыніўшыся перад маім падарожнікам, паглядзеў яму проста ў твар. Ён не звярнуў на мяне ніякае ўвагі і ўрачыста пашыбаваў далей, а я, кінуўшы сачыць за ім, спыніўся ў глыбокім задуменні. «Гэты стары, – сказаў я нарэшце, – увасабленне й дух страшнага злачынства. Ён не можа заставацца адзін. Ён – чалавек натоўпу. Няма сэнсу за ім ісці; бо я нічога не даведаюся ні пра яго самога, ні пра ягоныя ўчынкі. Нават самае ўбогае ў свеце сэрца – кніга, гнюснейшая за
Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці
…І прышлы люд Глядзеў на дзіва там і тут.
Я знакаміты, дакладней сказаць, быў знакаміты, хаця я не аўтар «Лістоў Юніюса»* і не Жалезная Маска*; завуць мяне, калі я не памыляюся, Роберт Джонс і нарадзіўся я недзе ў горадзе Абра-Ка-д’Абра.
Першае, што я зрабіў пасля свайго нараджэння, – схапіўся за свой нос дзвюма рукамі. Пабачыўшы гэта, маці назвала мяне геніем, а бацька расплакаўся ад шчасця і прэзентаваў мне трактат пра насалогію. Я ведаў яго на памяць яшчэ раней, чым на мяне надзелі першыя паўзункі.
Тады я пачаў пракладаць дарогу ў навуку і хутка зразумеў, што, маючы выбітны нос і трымаючы яго па ветры, можна выбіцца ў знакамітасці. Аднак я не абмяжоўваўся толькі тэорыяй. Кожнага ранку я некалькі разоў торгаў сябе, выцягваючы свой свярдзёлак, і выпіваў пяць-шэсць глыткоў чаго-небудзь спрыяльнага.
Калі я дасягнуў паўнагоддзя, аднаго дня бацька паклікаў мяне ў свой кабінет:
– Сын мой, – сказаў ён, калі мы селі, – што ёсць асноўнай мэтай твайго існавання?
– Вывучэнне насалогіі, бацька мой, – адказаў я.
– А чым жа, Роберт, – працягнуў ён, – ёсць насалогія?
– Насалогія, сэр, – патлумачыў я, – ёсць навукай пра насы.
– А ці можаш ты сказаць, – запытаў ён, – што такое нос?
– Нос, тата, – пачаў я, вельмі задаволены, – шматбакова апісвалі больш за тысячу аўтараў (тут я зірнуў на гадзіннік). Цяпер поўдзень ці каля таго, а значыць, да поўначы мы маем досыць часу, каб прабегчыся па іх усіх. Таму пачнем: паводле Бартоліна*, нос – гэта тая пукатасць, тая пухлінка, тая нарасць, тая…
– Досыць, Роберт, – перапыніў мяне гэты стары добры джэнтльмен, – я да глыбіні душы ўражаны шырынёй тваіх даляглядаў… я проста… дальбог! (Тут ён заплюшчыў вочы і паклаў руку на сэрца). Падыдзі сюды! (Тут ён узяў мяне за плячо). Тваё навучанне можна лічыць скончаным, і табе самы час пачаць самому пра сябе клапаціцца, а лепш за ўсё трымаць нос па ветры, а таму… таму… таму прэч з майго дому і памагай табе Бог (і тут ён спусціў мяне з лесвіцы і выштурхаў за дзверы).
Адчуваючы ўнутры сябе боскі
Уся Абра-Ка-д’Абра прыйшла ў захапленне.
– Чароўны геній! – сказалі ў «Квартальным»*.
– Незвычайны фізіёлаг! – сказалі ў «Вестмінстэрскім весніку».
– Разумнік! – сказалі ў «Замежным».
– Цудоўны пісьменнік! – сказалі ў «Эдынбургскіх навінах».
– Глыбокі мысляр! – сказалі ў «Вячэрнім Дубліне».
– Вялікая асоба! – сказалі ў «Бэнтлі-прэс».
– Высокі дух! – сказалі ў «Фрэзеры».
– Свой чалавек! – сказалі ў «Блэквудзе».
– Хто ж ён? – спытала місіс Панчох-Сінье.
– Што ж ён? – спытала старэйшая міс Панчох-Сінье.
– Як жа ён так? – спытала малодшая міс Панчох-Сінье.
Аднак я не надаў гэтым людзям аніякае ўвагі, а проста ўвайшоў у майстэрню аднаго мастака.
Герцагіня Божа-Барані пазавала для партрэта, маркіз Вось-Дык трымаў яе пудзеля, граф Абал-Дзець заляцаўся да яе нюхальнага флакона, а Яго каралеўская вялікасць Асадзі-Назад прыхіліўся да яе крэсла.
Я падышоў да мастака і задраў нос.
– Якая прыгажосць! – уздыхнула яе светласць.
– Які жах! – пралапатаў маркіз.
– Якая брыда! – прастагнаў граф.
– Якое паскудства! – прабуркатала яго каралеўская вялікасць.
– Колькі вы за яго хочаце? – спытаў мастак.
– За гэты нос! – ускрыкнула яе светласць.
– Тысячу фунтаў, – адказаў я, сядаючы.
– Тысячу фунтаў? – задуменна перапытаў мастак.
– Тысячу фунтаў, – сказаў я.
– З гарантыяй? – удакладніў ён, паварочваючы мой нос да святла.
– З гарантыяй, – адказаў я, добра яго высмаркаўшы.
– А ён у вас сапраўдны? – настойваў ён, пачціва да яго дакранаючыся.
– А то! – сказаў я і скрывіў яго.
– І ніводнай копіі не рабілі? – дапытваў мастак, вывучаючы яго пад мікраскопам.
– Ніводнай, – паведаміў я і задраў яго.
– Чароўна! – усклікнуў ён, цалкам трацячы асцярожнасць ад прыгажосці гэтага манеўра.
– Тысячу фунтаў, – сказаў я.
– Тысячу фунтаў? – спытаў ён.
– Менавіта, – сказаў я.
– Тысячу фунтаў? – спытаў ён.
– Дакладна, – сказаў я.
– Вы іх атрымаеце, – упэўніў ён. – Гэта сапраўдны твор мастацтва! – і ён адразу ж выпісаў мне чэк і зрабіў накід майго носа. Я зняў кватэру на Джэрмін-стрыт і даслаў Яе вялікасці дзевяноста дзявятае выданне «Насалогіі» з партрэтам майго насовіча. І гэты няшчасны шалапут, прынц Ўэльскі, запрасіў мяне на абед.
Мы ўсе там былі знакамітасці і
Прысутнічаў навамодны платонік. Ён цытаваў Парфірыя*, Ямвліха*, Плотына*, Прокла*, Гіерокла*, Максіма Тырскага* і Сірыяна*.
Прысутнічаў адзін ідэаліст-перфекцыяніст. Ён цытаваў Цюрго*, Прайса*, Прыстлі*, Кандарсэ*, дэ Сталь* і «Славалюбнага навукоўца, што пакутуе на хваробу».
Прысутнічаў сэр Парадоксаў друг Бессумнеўны. Ён лічыў усіх дурняў філосафамі, а ўсіх філосафаў – дурнямі.
Прысутнічаў Этык Эстэтыкус. Ён казаў пра агонь, адзінства і атамы, пра раздваенне душы і яе прабыццё, пра роднаснасць і дысгармонію, пра першабытны розум і гамеамерыі*.
Прысутнічаў Тэолагас Тэалогій. Ён разважаў пра Яўсевія* і Арыя*, пра ерась і Нікейскі сабор*, пра п’юзеізм* і адзінаіснасць, гамузію і гамуёзію*.
Прысутнічаў мсьё Фрыкасэ з Рашэ-дэ-Канкаля. Ён згадваў мюрытон з чырвонага языка, квяцістую капусту пад соўсам
Прысутнічаў Бібамус О’Вылівах. Ён раскрыў тэму латуру і маркбрунэну, мусо і шамбертэну, рошбуру і сэнт-жоржу, абрыёну, леанвілю і медоку, бараку і прэньяку, граву і сэнпэрэ. Ён паціскаў плячыма, калі згадвалі кло-дэ-вужо, і мог з заплюшчанымі вачыма адрозніць херас ад амантыльяда.
Прысутнічаў сіньёр Цінтанцінціна з Фларэнцыі. Ён заглыбляўся ў разважанні пра Чымбаўэ*, Арпіна*, Карпача* і Агастына*, пра змрочнасць Караваджа*, пра чароўнасць Альбані*, пра колеры Тыцыяна, пра жанчын Рубенса і свавольствы Яна Стэйна*.