реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 111)

18

Прокл Дыядох (412–485) – старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік, кіраўнік Платонаўскай Акадэміі, пры якім неаплатанізм дасягнуў свайго апошняга ўзлёту.

Гіерокл (V ст.) – александрыйскі неаплатонік, знакаміты каментарамі да выслоўяў Піфагора.

Максім Тырскі (ІІ ст.) – старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік.

Сірыян Александрыйскі (канец IV – пачатак V ст.) – старажытнагрэцкі філосаф, прадстаўнік Афінскай школы неаплатанізму, каментатар Платона і Арыстоцеля.

Ан Рабэр Жак Цюрго (1727–1781) – французскі палітычны дзеяч і эканаміст.

Рычард Прайс (1723–1791) – ангельскі філосаф-мараліст і эканаміст.

Джозэф Прыстлі (1733–1804) – ангельскі натураліст і філосафматэрыяліст.

Жан Антуан Кандарсэ (1743–1794) – французскі асветнік, дзеяч французскай буржуазнай рэвалюцыі.

Анна Луіза Жэрмена дэ Сталь (1766–1817) – французская пісьменніца.

Гамеамерыя – тэрмін філасофіі Анаксагора, складаны, бясконца дзялімы, але пры гэтым найменшы элемент нейкай матэрыяльнай якасці.

Яўсевій Кесарыйскі (каля 263–340) – адзін з бацькаў царкоўнай гісторыі.

Арый (256–336) – александрыйскі гісторык царквы, заснавальнік адной з ранніх ерасяў – арыянства.

Нікейскі сабор – царкоўны сабор, скліканы рымскім імператарам Канстанцінам у 325 годзе дзеля барацьбы з ерасямі. На гэтым саборы было асуджанае арыянства і выпрацаваны «сімвал веры».

П’юзеізм – вучэнне ангельскага тэолага Эдварда Буверы П’юзі (1800–1882), вядомае як Оксфардскі рух, ці Каталіцкае адраджэнне ў ангельскай царкве.

Гамузія і гамуёзія – два погляды на Ісуса Хрыста. Паводле першага, Хрыстос тоесны з Богам-бацькам, паводле другога – толькі падобны да яго.

Джыявані Чымбаўэ (каля 1240–1302) – італьянскі мастак і стваральнік фларэнтыйскіх мазаік.

Арпіна – італьянскі мастак Джузэпэ Чэзары (каля 1568–1640), празваны кавалерам д’Арпіна.

Віторэ Карпача (каля 1465–1522) – італьянскі мастак Ранняга Адраджэння, прадстаўнік венецыянскай школы.

Агастына – магчыма, маецца на ўвазе Агастына дзі Джавані (ХІV ст.), італьянскі скульптар перыяду позняй готыкі.

Мікеланджэла да Караваджа (1571–1610) – італьянскі мастак, рэфарматар еўрапейскага жывапісу ХVІІ ст., адзін з найбуйнейшых майстроў барока.

Франчэска Альбані (1578–1660) – італьянскі мастак балонскай школы.

Ян Стэйн (1626–1679) – нідэрландскі мастак, які лічыцца самым дасціпным майстрам нідэрландскага жанравага жывапісу.

Бендыда – фракійская багіня-паляўнічая, якая часам атаясамлівалася з Артэмідай.

Бубастыда – егіпецкая багіня, дачка Ісіды і Асірыса, выяўлялася з кашэчай галавой, на якой ляжала поўня, раздзеленая змяёй вертыкальна папалам.

Эсхіл (525–456 гг. да н. э.) – старажытнагрэцкі драматург; антычныя навукоўцы налічвалі ў яго спадчыне 90 драматычных твораў, з якіх да нас дайшло сем.

Ісэй з Халкіды, ці Ісэй Афінскі (каля 420–350 гг. да н. э.) – старажытнагрэцкі аратар, адзін з дзесяці кананічных афінскіх аратараў. Да нас дайшлі 12 яго прамоваў, вядомыя назвы яшчэ 42.

Лісій (каля 445–380 гг. да н. э.) – афінскі аратар, якому прыпісваецца 425 прамоваў, з якіх дайшлі 34, прычым, верагодна, не ўсе аўтэнтычныя.

Тэафраст (каля 370–288/285 гг. да н. э.) – старажытнагрэцкі філосаф, аўтар больш чым 200 працаў па прыродазнаўстве.

Апалоній Пергамскі (262–190 гг. да н. э.) – разам з Эўклідам і Архімедам – адзін з трох найбольш значных старажытнагрэцкіх матэматыкаў. Яго галоўная праца ў васьмі частках прысвечаная канічным сячэнням, восьмая частка гэтай працы да нас не дайшла.

Піндар (522 – каля 422 гг. да н. э.) – адзін з самых значных старажытнагрэцкіх лірычных паэтаў. З яго шматлікіх твораў да нас дайшло толькі 45 одаў і каля 300 урыўкаў рознага зместу.

Гамэр Малодшы, альбо Візантыйскі (ІІІ ст.) – старажытнагрэцкі паэт, які ўваходзіў у Александрыйскую плеяду.

Элмак – лонданскі арыстакратычны клуб, які існаваў з 1764 года.

Акуляры

«Хронікі» – маюцца на ўвазе чатыры кнігі «Хронік» Жана Фруасара (каля 1337–1410), французскага паэта і гісторыка XIV стагоддзя.

Луцый Апулей (ІІ ст.) – рымскі пісьменнік і філосаф. Аднак прыведзеная цытата ўзятая з «Сатырыкону» Петронія (І ст.).

Яе не ведаць – значыць быць нікім – Перафразаваная цытата са «Страчанага Раю» Джона Мілтана, дзе Сатана кажа: «Not to know me, argues yourself unknown» (IV, 830; «Мяне не ведаць – значыць быць нікім»).

Антарэс – альфа ў сузор’і Скарпіёна, адна з найярчэйшых зорак у начным небе.

Нінон дэ Ланкло (1615(23?)–1705) – французская куртызанка, пісьменніца, гаспадыня літаратурнага салону, якая да самай смерці ў глыбокай старасці славілася нечуванай прыгажосцю. Пра яе хадзіла шмат свецкіх анекдотаў. Напрыклад, апавядалася, што яе сын, аддадзены чужым людзям на выхаванне, сустрэў яе аднойчы ў парку Цюільры, калі ёй было 56 гадоў, і да бяспамяцтва закахаўся. Дазнаўшыся, што дама даводзіцца яму маці, юнак павесіўся.

«Атэла» – опера італьянскага кампазітара Джаакіна Расіні (1792–1868), пастаўленая ў Неапалі ў 1816 г.

«Капулеці» – маецца на ўвазе опера «Капулеці і Мантэкі» італьянскага кампазітара Вінчэнца Беліні (1801–1835), пастаўленая ў Венецыі ў 1830 г.

Сан-Карла – оперны тэатр у Неапалі на тысячу месцаў, адзін з самых вялікіх у Еўропе ў ХІХ ст.

«Самнамбула» – опера В. Беліні, пастаўленая ў Мілане ў 1831 г.

Марыя-Феліцыя Малібран (1808–1836) – французская спявачка (кантральта), аўтарка шэрагу вакальных твораў.

Анёл Надзвычайнасцяў

Рычард Гловер (1712–1785) – ангельскі паэт, знакаміты баладай «Дух адмірала Хозьера». Эпічная паэма «Леанід» выйшла ў 1737 годзе.

Ўільям Ўілкі (1721–1772) – шатландскі пісьменнік; паэма «Эпіганіяда», заснаваная на чацвертай кнізе «Іліяды» Гамера, выйшла ў 1757 годзе.

Альфонс дэ Ламарцін – гл. каментар да апавядання «Забойствы на вуліцы Морг».

Джоэл Барлаў (1754–1812) – амерыканскі паэт, дыпламат і палітык; «Калумбіяда» – самы знакаміты яго твор, надрукаваны ў 1807 годзе.

Генры Тэадор Такерман (1813–1871) – амерыканскі пісьменнік і журналіст; маецца на ўвазе яго кніга «Ізабэль, альбо Сіцылія» (1839).

Руфус Ўілмат Грысвалд (1815–1857) – амерыканскі пісьменнік, выдавец і крытык; маецца на ўвазе яго кніга «Дзівоты амерыканскай літаратуры» (1844).

«Той чатырохстаронкавы талмуд, // Які не крытыкуе і паэт» – цытата з паэмы «Задача» ангельскага паэта Ўільяма Каўпера (1731–1809).

«Жыль Блаз» – маецца на ўвазе махлярскі раман «Гісторыя Жыля Блаза з Сантыльяны» французскага пісьменніка Алена Рэнэ Лесажа (1668–1747).

«Усюдыіснасць Бога» – магчыма, маецца на ўвазе трактат нямецкага філосафа і матэматыка Готфрыда Вільгельма Ляйбніца (1646–1716) «Тэадыцэя», дзе распрацоўваецца ідэя ўсёмагутнасці і ўсюдыіснасці Бога.

«Ты – той чалавек!»

Кэтрын Грэйс Гор (1799–1861) – ангельская пісьменніца, самы вядомы раман якой, “Сесіл, альбо Прыгоды фата”, зрабіўся аб’ектам пародыі Ўільяма Тэкерэя. Звесткамі пра жыццё арыстакратычнага грамадства яна абавязаная пісьменніку Ўільяму Бэкфарду, аўтару аповесці “Ватэк”.

Ўільям Эйнсварт (1805–1882) – ангельскі пісьменнік, на гістарычныя раманы якога “Лонданскі Таўэр” і “Гай Фокс, альбо Парахавая змова” По ў 1841 годзе напісаў рэцэнзіі ў Graham’s Magazine.

Грос – мера лічэння, роўная 144 прадметам.

Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е

Сэнт-Мену – жыхары Сэнт-Мену славяцца тым, што гатуюць выдатную свініну. У кнізе The short fiction of Edgar Allan Poe (1990) Сьюзан Левін піша: «Жыхары Сэнт-Мену маглі падаць ялавічыну замест замоўленае свініны. Як будзе бачна пазней, апавядальнік не атрымаў ні таго, ні другога» (с. 619).

Сыны Энакавы – племя волатаў у Палестыне (гл. Лікі, ХІІІ, 34).

«Страшнае, злое, жахліва агіднае, змроку стварэнне» – цытата з Вергілія, «Энеіда», ІІІ, 658. Згадайма «чудище обло, озорно, огромно, стозевно и лаяй» В. Традзьякоўскага («Тэлемахіда»; тут прыведзеная цытата ў рэдакцыі А. Радзішчава).

Генры Брум (1778–1868) – ангельскі палітык і журналіст.

Фаларыд (VI ст.) – кіраўнік горада Агрыгента (Сіцылія), які жорстка катаваў сваіх падданых. Паводле легенды, асуджанага садзілі ўсярэдзіну меднага быка, пад якім разводзілі вогнішча. Стогны асуджанага нагадвалі рыканне быка. У 554 годзе народ паўстаў, і Фаларыд быў закатаваны ў тым самым быку.

«Янкі Дудл» – папулярная народная амерыканская песенька часоў вайны за незалежнасць (1775–1783).

Размова з муміяй