реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 106)

18
Ах, як вясёла Свецяць яны — Яркаю злівай! Ёй жа, трымтлівай, Падаць імкліва Ў морак начны. Шалеюць вятры… Яна маладая, Чаму да пары Памерці жадае? Бедамі змушана, Смерцю спакушана, Плача наўзрыд — Толькі б сысці адсюль, Хай і ў нябыт! Браце мой грэшны, Сэрца няўцешна Мусіць балець! Як ты на скрушную Плынь непарушную, Зважыўшы ледзь, З пыхай бяздушнаю Можаш глядзець? Думкі варожыя Кіньце свае; Тонкія й гожыя Рысы яе. Будзьце лагодныя — Рукі халодныя Лёгка краніце, Ад неспагаднасці, Чэрствай злараднасці Абараніце. Мёртвыя вочы Праз хуткацечныя Беды й сірочы Лёс там, у ночы, Сны бачаць вечныя. Вось апантаная, Ганьбаю гнаная Ад бессардэчнасці, Бесчалавечнасці Ў холад і ў прах. Вы не глядзіце — Рукі складзіце Ёй на грудзях. Яна пасля скону З пакорай схіляцца Хай прыйдзе да трону Спрадвечнага Ўладцы.[134]

Сіла гэтага верша не менш значная, чым яго пафас. Версіфікацыйная тэхніка хаця і даходзіць да самае мяжы фантастычнага, тым не менш цудоўна адпавядае бязмежнай звар’яцеласці, якая ляжыць у аснове верша.

Сярод дробных вершаў лорда Байрана* ёсць адзін, які ніколі не атрымліваў ад крытыкі той пахвалы, якой ён напраўду варты:

Не прашу я збавення ў долі, Хай ламае, і крышыць, і гне, Тваё добрае сэрца ніколі Не судзіла сурова мяне. І той боль, што мяне агартае, Ты гатова дзяліць папалам. За спагаду тваю, дарагая, Я табе сваю вернасць аддам. Калі часам усмешка прыроды Праганяла з душы маёй змрок, Гэта, мабыць, таму, што заўсёды Ты мне зоркай свяціла здалёк. І калі акіянскія хвалі