реклама
Бургер менюБургер меню

Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці (страница 105)

18
Бывай, бывай, Інэса! Закончаны наш баль, Узыдзеш ты на карабель — Цябе чакае даль: На гора ўсёй зямлі сплывеш, На радасць сотням хваль. Ты дорыш шчасце аднаму, Астатнім – вечны жаль.

«Дом з прывідамі» таго ж аўтара – адзін з самых праўдзівых вершаў, што былі калісьці напісаныя, самых праўдзівых, самых дасканалых, самых па-мастацку завершаных як у плане тэмы, так і ў плане выканання. Апроч гэтага, ён сведчыць пра магутную і амаль узорную сілу ўяўлення. На жаль, яго памер не дазваляе працытаваць яго тут. Замест гэтага дазвольце прапанаваць вам верш, які любяць усе, – «Мост слёз».

О нешчаслівая! Змерыла ты Крокі жахлівыя Да пустаты. Думкі варожыя Кіньце свае; Тонкія й гожыя Рысы яе. Саванам стане Змоклае ўбранне І пахавальнаю чыстай абновай. Вы спачувальнае Вымаўце слова. Думкаю светлаю, Сумнай і ветлаю, Стрэньце няшчасную, Не, не заганную, Не апантаную — Толькі прыўкрасную. Погляды злосныя Ёй невыносныя. Ціхай паўстанніцы Неацалелае Сэрца збалелае Больш не параніцца. Цела гаротнае Евы наступнае Стыне, вільготнае, — Смерць неадступная. Пасмы сплятайце Моцным вузлом, Косы сплятайце, Ды не пытайце, Дзе яе дом. Дзе яны, родныя, Дзе яны, згодныя, Блізкія душы? Ці звар’яцела Да найкаханага, Сэрцам жаданага, Ў думках ляцела? Жорсткасць паганская Між хрысціянскае Ўсёй грамады: Сэрцы – далёкія, Сцены – высокія, Шлях – да вады. Ёй, што адчужана, Лёсам асуджана, Мала цяпла. Ўсім яна лішняя, Скруха няўцішная — Нават найвышняя Літасць сышла. Вокны наўкола…