реклама
Бургер менюБургер меню

Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 68)

18

Авель. У джунглях згубіліся мае войскі.

Каін. Варожыя — таксама.

Авель. Закрыйце рот, генерал.

Каін. Так ёсць, пан прэзідэнт.

Ада. Не хвалюйся так, мілы. Мне не хочацца, каб цябе зноў хапіў інфаркт.

Авель. Мяне не хвалюе мой інфаркт, я клапачуся пра сваю дзяржаву. Я — прэзідэнт.

Каін. Так ёсць, пан прэзідэнт.

Авель. Генерал, я загадваю вам — думайце, райце, а не мармычыце: «так ёсць» ды «слухаюся»!

Каін. Слухаюся, пан прэзідэнт.

Авель. Райце, д'ябал вас бяры!

Каін. Дзевяць смерчаў на адным тыдні не могуць зруйнаваць нашу краіну.

А вель. У іншых краінах таксама без супынку лютуюць ураганы, бліскае маланка і грымяць грымоты, горача, нібы ў печцы.

Ада. Супакойся, дарагі. У Конга ззяе сонца.

Авель. Закрыйце рот, генерал.

Каін. Слухаюся, пан прэзідэнт.

Ада (з націскам). Зараз жа супакойся, мілы.

Авель. Я не хачу быць спакойным.

Ада. Сакратар!

Ева. Слухаю, ваша міласць.

Ада. Кроплі прэзідэнту.

Ева. Хвіліначку, ваша міласць.

Авель. Я не хачу кропляў.

Ева. Калі ласка, пан прэзідэнт.

Авель. Ідзіце.

Ева. Слухаюся, пан прэзідэнт.

Каін. Пан прэзідэнт...

Авель. Закрыйце рот.

Каін. Слухаюся.

Авель. Сакратар!

Ева. Пан прэзідэнт?

Авель. Прафесара.

Ева. Слухаюся, пан прэзідэнт.

Авель. Паклічце гэтага, у якога галава як яйка.

Ева. Зараз, пан прэзідэнт.

З'яўляецца Адам у белым халаце. У яго калоціцца галава.

Каін. Пан прэзідэнт...

Авель. Рот.

Каін. Слухаюся, пан прэзідэнт.

Адам. Пан прэзідэнт.

Авель. Прафесар, вы — мой асабісты навуковы дарадца.

Адам. Мяркую, што так, пан прэзідэнт.

Авель. Мяркуйце! Тут усе адно што мяркуюць. А мне патрэбны дакладныя веды, дакладныя звесткі, дакладныя навуковыя доказы.

Адам. Калі ласка, пан прэзідэнт.

Авель. Ліквідуйце гэты смерч.

Адам. Гэта немагчыма.

Авель. Для прэзідэнта звышдзяржавы няма слова «немагчыма».

Ада. Супакойся, дарагі.

Адам. I ўсё-такі гэта немагчыма.

Авель. Прафесар, я аддаю ў вашае распараджэнне ўсю ваенную, тэхнічную і фінансавую моц краіны. Справа ідзе пра нашу свабоду. Калі мы не ліквідуем гэтага смерчу, мне давядзецца адмовіцца ад вайны ў джунглях. Вы разумееце?

Адам. Смерчу не дасць рады ваенная, тэхнічная і фінансавая моц усяго чалавецтва, пан прэзідэнт.

Авель. Ці ў вас маці слабая розумам, або ваш бацька з'ехаў з глузду?

Адам маўчыць, ад хвалявання галава ў яго калоціцца яшчэ мацней. Каін смяецца.

Ада. Не хвалюйся гэтак, мілы.

Авель. Мы стаім перад паражэннем.

Адам глядзіць на Каіна раз'юшана.

Адам. Я не вайсковы эксперт, пан прэзідэнт.

Авель. Мой генерал — дурань і навуковы дарадца таксама.

Ада. Не хвалюйся, дарагі.

Авель. Я не хвалююся. Я ўвогуле больш не хвалююся. Я спакойны. Спакойны і халодны, як лёд. Я папрасіў бы вас, прафесар, падумаць пра банкруцтва біржы, калі мы спынім вайну.

Адам. Я разумею гэта, пан прэзідэнт.

Авель. Мільёны страцяць свае зберажэнні.

Адам. Гэта я таксама разумею, пан прэзідэнт.

Авель. Ну і?..

Адам. Нягледзячы на гэта, я нічога не магу зрабіць.

Ада. Не хвалюйся так.