Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 67)
Ева. Не хапіла двух балаў.
Каін. Трэці раз ужо.
Ева. У яго запозненае развіццё.
Каін. Адчапіся ад майго пратэза.
Ева. А ты адчапіся ад майго сына.
Каін. Ён ізноў з гэтай вечнай Пятай сімфоніяй.
Ева. А ты — са сваёй пакаёўкаю.
Каін. Яно ўсё падсмажвае.
Ева. Хто?
Каін. Сонца.
Ева. I што?
Каін. Цяпер канец лістапада, а пячэ,як і пякло.
Ева. Ці купіў ты акцыі аўтаканцэрна?
Каін. Калі глядзець на сонца праз цёмнае шкло, бачыш яго вельмі выразна.
Ева. Яны падаюць у цане штодня.
Каін. Калі Уран зробіцца ярчэйшым, Сонца засвеціць яшчэ ярчэй.
Ева. Ці ты мяне чуеш?
Каін. Сонца — гэта жоўты карлік.
Ева. Ты не купіў гэтых акцый?
Каін. Што я павінен быў купіць?
Ева. Акцыі.
Каін. Навошта?
Ева. Яны падаюць у цане.
Каін. Падымуцца зноў.
Ева. Канцэрн аслабне.
Каін. Гэтага быць не можа: ён выпускае зброю.
Ева
Каін. Страшэнны сквар...
Ева. Ізноў укралі «Джамба-Джэт».
Каін. Дзякуй Богу, астраномы сцвярджаюць, што сонца стабільнае.
Ева. На борце было дзвесце восемдзесят пасажыраў.
Каін. Стабільны жоўты карлік.
Ева. Яны падарвалі яго ў паветры.
Каін. Стабільнае, як акцыі аўтаканцэрна. Іх небяспечна купляць, калі яны ідуць то ўверх, то ўніз.
Каін. Болей я не магу.
Ева. Затое вайсковы марш быў бы табе даспадобы.
Каін. Дай спакою майму пратэзу.
Ева. Дай спакою майму сыну.
Каін. Ён калі-небудзь мяне давядзе...
Ева.Таксама як мяне — твая пакаёўка...
Каін. Паказвае на навальніцу.
Ева. Нарэшце ўжо!
Каін. Будзе дождж.
Ева. Дзякуй Богу.
Авель. Гэтая навальніца — проста няведама што.
Ада. Супакойся, дарагі.
Авель
Ада. Супакойся, дарагі.
Авель. Два тыдні мы не вылазім з бункера.
Ада. Супакойся, дарагі.
Авель. Загінула трэцяя частка насельніцтва.
Ада. Пры цяперашнім дэмаграфічным выбуху гэта нязначна.
Авель. Пайшлі на дно шэсць авіяносцаў.
Каін
Авель. Закрыйце рот, генерал.
Каін
Ада. Не хвалюйся, мілы.