Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 66)
Ада. Ці мы калі-небудзь пераможам?
Авель. Не.
Ада. Значыць, перамогуць нашыя ворагі?
Авель. Не.
Ада. Дык тады гэтая вайна не мае сэнсу.
Ада. Ці ты мяне не ўдарыў?
Авель. Не.
Ада. Каму ты аддаў ягоную флейту?
Авель. Суседаваму сыну.
Ада. Ён таксама неўзабаве паедзе на гэту вайну.
Авель. Праз тры тыдні.
Ада. I з ім будзе тое самае.
Авель. Ага.
Авель. Ці ёсць яшчэ рыс?
Ада. Няма.
Авель. А соевая мука?
Ада. Жменя якая...
Авель. Я не галодны.
Ада. Я таксама.
Авель. З'ямо заўтра.
Ада. Ці вы яго пахавалі?
Авель. Амаль што.
Ада. Я хачу пабываць у яго на магіле.
Авель. Магілы няма.
Ада. Чаму?
А вель. Зямля занадта цвёрдая — магілы не выкапаць.
Ада. Яго зжаруць мурашкі.
Авель. Яны не змогуць зрабіць гэтага.
Ада. Вы спалілі яго?
Авель. Агонь нас выдаў бы.
Ада. Што вы з ім зрабілі?
Авель. Кінулі ў рэчку.
Ада. Рэчка напалову высахла.
Авель. Пара дажджоў яшчэ не надышла.
Ада. Рэчка поўная кракадзілаў.
Авель. Яму ўсё роўна.
Ада. Самалёт.
Адам. Мне восемдзесят сем год. Імя маё — Адам. Я хацеў змяніць свет. Бачыў яго несправядпівасць, галечу бедных і прагнасць багатых. На сваёй шкуры адчуў, што такое эксплуатацыя. Уступіў у прафсаюз, пачаў змагацца за рабочы клас, за павелічэнне заробкаў, кароткі рабочы дзень, аплатны адпачынак, гарантаваную пенсію. Вешаў плакаты, выступаў з прамовамі, арганізоўваў дэманстрацыі і забастоўкі, быў арыштаваны, сядзеў у турме. Пасля быў абраны ў парламент і стаў членам урада. Усё памянялася: пабольшалі заробкі, паменшаў рабочы дзень, паявіліся гарантыі на пенсію. За багатымі зрабілі нагляд, беднасць знікла, але чалавек шчаслівейшым не стаў. Новы свет не зрабіўся ні лепшым, ні справядлівейшым. Калі была выкараненая несправядлівасць, на яе месцы ўзнікла нешта іншае. Чалавек атрымаў свабоду, але яго свабода не зрабіла яго свабодным. Ён супрацьстаяў самому сабе і не ведаў, што рабіць са сваёю свабодай.
Энох. Энох, вучоны-атамшчык і касмолаг, восемдзесяг восем год.
Энох. Усе свае веды я заклаў у камп'ютэр. Камп'ютэр выдаў формулу. Я рабіў свае доследы далей: апрацаваў формулу і зноў заклаў яе ў камп'ютэр. Камп'ютэр выдаў яшчэ адну формулу, я спрабаваў яе спасцігнуць, ды не здолеў. Пасля я трапіў сюды. Дагэтуль я спрабую разабрацца ў гэтай таямнічай формуле, якую мне выдаў камп'ютэр, формуле, якая расшыфроўвае апошнюю таямніцу гэтага свету — магчыма, Бога; яна мае сэнс, ды я яго не разумею. Формула свету, якая не мае сэнсу.
Авель. Авель. Мне восемдзесят дзевяць год. Я — мастак. Напачатку я маляваў людзей. Маляваў багатых і бедных, паважаных бюргераў і непапраўных махляроў, паэтаў, валацуг, кампазітараў і п'янтосаў. Пасля — вынікі працы саміх людзей: гэтыя жахлівыя будынкі і жудасныя машыны. Пасля — прыроду, з людзьмі і без людзей. Нарэшце мне надакучыў жывапіс у трох вымярэннях. Я адмовіўся ад перспектывы і маляваў толькі каляровыя кампазіцыі. Але ж і гэта мяне расчаравала: напрыканцы я толькі крэсліў колы, лініі ды трохкутнікі, не зафарбоўваючы іх. Я запаўняў імі ўсё палатно. Гэткім, здавалася мне, і павінен быць сапраўдны жывапіс. Потым я выстаўляў ужо чыстыя кавалкі палатна. Але неўзабаве і палатно падалося мне лішнім. Я пачаў выстаўляць пустыя рамы. Гэта была мая ідэя адлюстраваць гэтак Нішто. Я вызначыў за гэта вар'яцкія цэны, і цяпер мае рамы вісяць ва ўсіх музеях свету. Але ў хуткім часе іх перасталі купляць. Праз гэта я знаходжуся тут. Штовечара я сядаю на беразе возера і малюю сваю апошнюю карціну. Я ўглядаюся ў возера, і перада мною паўстае Нішто. Санітару мая карціна даспадобы, доктар з павагаю дакранаецца да майго пляча. Я задаволены сваім лёсам і ганаруся сваімі поспехамі. Я зрабіў усё, што мог. Я выканаў сваю задачу.
Каін. Каін. Дзевяноста год. Гэта адзінае, што я ведаю пра сябе. Чалавек у белым кіцелі толькі што сказаў мне пра гэта. Я люблю сад, але не гэты, а менавіта мой сад. Люблю кветкі.
Ева. Што ты робіш?
Каін. Гляджу ма сонца.
Ева. Навошта?
Каін. У газетах штосьці пра яго пісалі.
Ева. Праўда?
Каін. А чым ты занятая?
Ева. Чытаю газету.
Каін. І што там?
Ева. Біржа.
Каін. А-а...
Каін. Ён ізіноў заваліўся на іспыце.