Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 65)
Наэма
Адам. Ты павінна мяне слухацца.
Наэма. Знайшоў дурніцу.
Адам. Я паклічу паліцыю.
Каін. Што такое?
Наэма. Паглядзіце на яго.
Энох. Хто гэта?
Наэма. Мой продак.
Авель. А, абывацель.
Адам. Наэма, Богам прашу, хто гэтыя дзецюкі?
Энох. Што ён там вярзе з Бібліі?
Наэма
Каін. Католік альбо пратэстант?
Адам. Хто гэтыя людзі?
Цыла. Мы — камуна ЦВА, ЦВА, ЦВА.
Наэма. Цішэй.
Наэма. Ці чуеш, татуля?
Адам. Дзіцятка.
Наэма. Маё дзіцятка.
Адам. Божа мой, Наэма!
Наэма. Не чапляйся да мяне са сваім Богам. Мне брыдка ад яго, гэтаксама як і ад цябе.
Адам. Хто ягоны бацька?
Адам. Што гэта значыць?
Наэма. Ты, стары, адстаў ад жыцця. Нехта з іх — бацька майго дзіцяці, але хто канкрэтна — не ведаю: я спала з усімі трыма.
Адам. Наэма, ты ж мая дачка.
Наэма. Хто чыя дачка — гэта нікога не абыходзіць.
Адам
Наэма. Якраз пра гэта я цябе і прасіла.
Адам. Я люблю цябе, Наэма.
Авель, Каін, Энох
Адам. Ты — маё дзіця, Наэма. Бяры сваё немаўля і вяртайся ў бацькоўскі дом.
Наэма
Каін. Падымайся, стары скрыпун!
Адам. Я не скрыпун, мне толькі сорак год.
Авель. У сорак ты і ёсць скрыпун.
Адам. Аддайце мне маю дачку.
Энох. Яна вольная.
Адам. Я пайду ў паліцыю.
Каін. Калі сюды ўлезе паліцыя, Наэма знікне.
Адам. Я — яе бацька!
Цыла. Слухай, старэча. У вас свой свет, у нас — свой. Мы сытыя па горла вашым. Нам надакучыла выконваць законы, якія вы панапрыдумлялі; нам моташна ад вашых забарон і ад вашае маралі. Вы чапляецеся за дзяржаву, ад якой смярдзіць гнілізною. Ваш свет — у крыві, наш — толькі брудны. Ваш чытае натацыі каханню, наш — жыве паводле кахання. У гэтым галоўная розніца. Два тысячагоддзі вы мелі шанц і не выкарысталі яго. Цяпер у нас ёсць гэткі шанц.
Энох. Дык я кладуся з Наэмаю.
Каін
Авель
Ада. Што ты там робіш?
Авель. Пішу яго імя.
Ада
Авель. Гадзіну як.
Ада. Ці я магу яго ўбачыць?
Авель. Гэта немагчыма.
Ада. Мне трэба яго ўбачыць.
Авель. Будзе лепш, калі ты яго не ўбачыш.
Ада. Я ведала: з ім што-небудзь здарыцца.
Авель. Я таксама.
Ада. Ці мы перамаглі?
Авель. Не.
Ада. Ці нас перамаглі?
Авель. Не.