Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 64)
Ада. Гэтага яшчэ нам не ставала!
Цыла.
Каін. Я не маю чым дыхаць.
Цыла. Ці чытаць далей?
Каін. Не трэба.
Цыла. Вернемся да гэтай груды металу?
Каін. Там і сканаем.
Адам. У іх засталося некалькі хвіляў. Яны задоўга расказвалі вершы.
Наэма. Сэрца?
Адам. Спынілася.
Ева. Скончыўся Шэкспір.
Наэма. Амін.
Ада. Тваё здароўе.
Ева. Я б, перш чым памерці, заспявала б амерыканскі гімн.
Адам. Змоўч!
Адам. Ён спрабуе нешта сказаць.
Авель. Нічога не разабраць.
Энох. Нейкія непрыстойныя гукі.
Адам. Здаецца, ён сказаў: «Няхай жыве Айчына!»
Ева. Тэрмінова перадайце прэсе!
Ада. Перадалі ўжо.
Наэма. Божухна, зрабі, каб ён брыдка не лаяўся!
Каінаў голас. У-у.
Авель. Калі будзе лаяцца, ракету на Марс не запусцяць.
Каінаў голас. «Айчына...»
Энох. Прэса ў захапленні!
Наэма. Нацыя можа імі ганарыцца.
Ада. I не абы-як!
Авель. Гераічная смерць — самае лепшае
Ева. Дзіва што.
Адам. Тэлефануйце ў камітэт касмічных палётаў.
Наэма. Сэрца?
Адам. Усё.
Ева. Маліцеся!
Адам, Авель, Энох, Ева, Ада, Наэма.
Авель. Дзеці мае, адлятае касмаплан на Марс.
Энох. Перадайце пра гэта прэсе.
Адам
Адам. Наэма.
Адам. Наэма.
Наэма
Адам. Я твой бацька.
Наэма. Я яшчэ не звіхнулася.
Адам. Што ты хочаш гэтым сказаць?
Наэма
Адам. Вяртайся дамоў.
Наэма
Адам. Табе толькі семнаццаць.