Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 70)
Энох. Я кахаў цябе.
Цыла. Я й цяпер кахаю цябе.
Цыла. Думаю, што будзе яшчэ адзін смерч.
Энох. Апошні.
Адам. Узнясем слова падзякі Госпаду нашаму.
Цыла. Госпадзе, Ойча наш нябесны. Якое велічнае імя Тваё.
Авель. Прывабнае аблічча Тваё і раскошны Твой убор.
Наэма. Адзенне, што на Табе, слепіць ззяннем.
Энох. Ты накрыў зямлю кілімам нябесным.
Ада. Ты выгнуў скляпенне нябёсаў і назваў яго цвердзю.
Каін. Ты выткаў Птушыную Дарогу і назваў яе — бясконцасць. Ты абсыпаў яе чырвонымі веліканамі ды блакітнымі волатамі, бліскучымі каметамі з хвастамі ды белымі карлікамі.
Ева. Ты насяліў стварэнне рук Тваіх, неба бясконцае, думкамі Сваімі — атамамі шпаркімі.
Адам. Промні вачэй Тваіх джаляць вока свінцом.
Цыла. Ты сядзіш урачыста на аблоках, што лятуць, нібы калясніцы.
Авель. Ты ляціш на крылах буры.
Ада. Анёлы Твае падымаюць вецер, служкі Твае запальваюць пажарышчы.
Энох. Ты збудаваў жытло сонцу і адарыў Зямлю яго цяплом.
Наэма. Ты пазбіраў ваду ў свае месцы, і з'явілася суша.
Авель. Ты назваў сушу зямлёю, а скопішчы водаў — морам.
Цыла. Ты пазасыпаў горы снегам, даў прытулак горным сарнам, Ты ўзгадаваў кедры ліванскія і насяліў іх птушкамі.
Адам. Ты стварыў кітоў богападобных, каб яны пялёхаліся ў морах Тваіх, ды рыб марскіх, што пажыраюць адна адну.
Ева. Надыходзіць ноч, і дзікія звяры выходзяць на паляванне, ільвы рыкаюць, чакаючы здабычы ад Цябе, Госпадзе.
Авель. Але падымаецца сонца, і звяры перастаюць знішчаць адзін аднаго і хаваюцца ў сваіх логвішчах, а чалавек выходзіць на раллю.
Наэма. Ты вырасціў зелень, траву, што рассявае насенне, дрэва плоднае, што прыносіць плёны. Ты адарыў зямлю збожжам і вінаграднымі гронкамі, радуючы сэрцы людзей. Ты ўмацаваў цела чалавека хлебам і маслам.
Энох. Ты падарыў ім любоў і нянавісць, каб адчуваць віну сваю перад Табою. Ты даеш ім здароўе, каб радавацца, і хваробы, і смерць, каб адчуваць Тваю міласць.
Каін. Ты ўзнагародзіў людзей дарам думаць, ствараць, будаваць цудоўныя гарады і масты, пераадольваць водныя перашкоды і ляцець па зямлі хутчэй, чым гэта робіць гук.
Ада. Ты прымусіў іх жадаць Тваёй міласці і ўдарыў па людзях вайною, выказаўшы сваё абурэнне. Ты дапусціў уладу магутных і слабасць нямоцных. Ты глядзеў на Зямлю, і яна дрыжала; Ты дакранаўся да гор, і яны дыміліся. Людзі калаціліся і падалі перад Табою ніцма.
Ева. Госпадзе, як шмат ты ўсяго стварыў і якія вялікія Твае стварэнні. I ўсе Твае стварэнні ўслаўляюць Цябе.
Адам. Дакуль, Госпадзе, будзеш дарэшты забывацца на мяне, дакуль будзеш хаваць аблічча Тваё ад мяне?
Цыла. Ты дорыш людзям дыханне і адбіраеш яго, ператвараючы іх у тло. Ці вернеш ты ім зноў сваю міласць?
Авель. Слаўны той народ, у якога Госпад ёсць Бог.
Наэма. Буду ўслаўляць Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, спяваць Імю Твайму, пакуль цяпельца душы гарыць у целе маім.
Ада. Няхай злыдні сыдуць у пекла, няхай знікнуць усе народы, што забыліся на Бога.
Адам. Я — першы Бог.
Каін. Што?
Адам. Я — першы Бог.
Каін. Ах так.
Авель. Я — трэці Бог.
Энох. Я — чацвёрты Бог.
Каін. Як?
Адам. Сумная гэта бясконцасць.
Авель. Сумная да ашалення.
Каін. Што?
Авель
Каін. Ах так.
Энох
Авель. Сядайма.
Каін
Авель
Каін. Ах так.
Адам. Сонца вунь там загіне...