реклама
Бургер менюБургер меню

Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 72)

18

(Заслона апусцілася зусім. У гэатры цсмна. Голас працягвае гаварыць за заслонай неразборліва, на працягу дзесяці секунд; сціхае, калі пачынаюць запалышцца лямпачкі.)

Славамір Мрожак

Эмігранты

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ

АА

XX

Сцены шэрыя і брудныя, з падцёкамі. Нізкая столь. Голая лямпачка вісіць на провадзе пад столлю. Рэзкае, рассеянае святло. У глыбіні сцэны, у правай сцяне,— дзверы. (Вызначэнні: справа, злева будуць азначаць: справа, злева з боку глядзельнай залы.) Вокнаў няма.

Уздоўж сцен з левага і правага бакоў — блізка ад авансцэны — два жалезныя ложкі. Над ложкам з левага боку вісяць на цвіку паліто і драўляныя плечкі для адзення. Каля сярэдняй сцяны, на чвэрць яе шырыні ад левага краю сцэны — старадаўняя кухонная ракавіна ў форме вядра, прыладжанага да адводнай трубы. Ракавіна пакрытая пажоўклай, патрэсканай эмаллю, труба ржавая. Над ракавінаю латуневы кран. Над кранам — прымітыўная палічка з двума прыборамі для галення, адзін танны, другі даражэйшы. Над палічкаю вісіць на цвіку даволі вялікае, але таннае люстэрка. Побач злева два ручнікі на цвіках. На чвэрць шырыні сцэны ад яе правага краю, углыбіні — старэнькая шырма. Апрача гэтага, па сярэдняй сцяне праходзяць каналізацыйныя трубы рознай таўшчыні, кабелі, правады і да т. п. Яны ідуць ад падлогі да столі і размешчаны на густ мастака.

На сярэдзіне сцэны, у самым яе цэнтры, пад лямпачкай — стол, засланы газетамі. На стале: дзве брудныя талеркі, дзве лыжкі, два белыя пластмасавыя кубкі, дзве бляшанкі з-пад кансерваў, адна бутэлька з-пад піва і кардонка з пакецікамі чаю. Звыш таго — цыгарэтныя недапалкі. Стаяць два крэслы — адно злева, другое справа ад стала. На левым крэсле ляжаць папялістага колеру штаны, на білцы вісіць цвідавы пінжак і шаўковы фуляр. Пад крэслач — пара чаравікаў.

На ложку злева ляжыць няголены мужчына ў халаце. Яго ногі ў шкарпэтках, звернутыя да залы. Мужчына хударлявы, недзе паміж трыццаццю і сарака гадамі. Ён рэдкавалосы, у акулярах у чорнай аправе. Чытае кнігу. На ложку справа на таннай коўдры ляжыць сабака Плута[2], яркая лялька-талісман вялікага памеру.

На крэсле справа сядзіць мужчына ў чорным старамодным гарнітуры з тоўстай тканіны — такія гарнітуры і цяпер яшчэ ў святочныя дні носяць сяляне ў правінцыях некаторых краін. Белая кашуля і яркі гальштук. Туфлі з вельмі вострымі насамі, старанна начышчаныя. Мужчына моцнага складу, каржакаваты, у яго грубыя рукі і грубы чыста паголены твар, густыя валасы і невялічкія, ледзь прыкметныя, бачкі. Ён сядзіць у профіль да залы, пазіраючы на ляжачага партнёра. Абодва яны прыблізна аднаго веку.

Некаторы час адзін з іх (АА) ляжыць і чытае, другі (XX) — сядзіць і глядзіць.

XX. Я вараціўся. (АА не рэагуе. Паўза. XX паўтарае гучней.) Вараціўся я.

АА (гледзячы ў кнігу). Трэба сказаць: вярнуўся.

XX (расціраючы сабе лыткі). У цябе ёсць што закурыць?

Не адрываючы вачэй ад кнігі, АА засоўвае руку пад падушку і дастае адтуль пачак цыгарэт. Падае яго XX. Той устае, накульгваючы, падыходзіць да ложка, бярэ цыгарэту з пачка. АА чытае. XX крадком хавае цыгарэту ў кішэню і дастае з пачка другую. Павагаўшыся крыху, паўтарае гэту аперацыю яшчэ раз, гэта значыць хавае другую цыгарэту ў кішэню, дастае трэцюю і бярэ яе ў рот.

XX. Ужо ўзяў. (АА, па-ранейшаму гледзячы ў кнігу, не прыбірае рукі з пачкам. Паўза.) Ну, добра, тады вазьму яшчэ адну. (Цягне руку да пачка.)

АА. Пакладзі на месца. (XX паслухмяна дастае адну цыгарэту з кішэні і кладзе яе назад у пачак. Павярнуўся і збіраецца пайсці. АА ўсё яшчэ не прыбірае рукі і не спыняе чытання.) Аддай.

XX. Я ўжо аддаў.

АА. Ты ўзяў тры.

XX дастае другую цыгарэту з кішэні і кладзе яе ў пачак. АА, працягваючы чытаць, хавае цыгарэту пад падушку. XX адыходзіць на сярэдзіну пакоя, дастае з правай кішэні запалкі. Бярэ запалку з карабка і ўжо збіраецца чыркануць, але спыняецца і кідае позірк на АА. Убачыўшы, што той па-ранейшаму чытае, кладзе запалку назад у карабок, а карабок у тую самую кішэню. Падыходзіць да крэсла, на якім вісіць пінжак, мацае кішэні пінжака. Знаходзіць у адной з іх карабок запалак. Закурвае цыгарэту і хавае запалкі ў сваю левую кішэню. Садзіцца на тое самае крэсла, што і спачатку, і ў той самай позе. З асалодаю зацягваецца дымам. Расцірае сабе лыткі, расшпіляе каўнер кашулі і паслабляе на шыі гальштук. Здымае туфлі. У шкарпэтках вялізныя дзіркі. Ён здзьмухвае з начышчаных туфляў нябачны пыл, клапатліва ставіць іх каля крэсла. З вялікай палёгкаю выцягвае перад сабою ногі, варушыць пальцамі. Паўза.

XX. Я быў на вакзале.

АА (працягваючы чытаць). Ну і што?

XX. А нічога. Народу поўна. (Паўза.) Выпіў піва.

АА (з недаверам). Ты-ы-ы?

XX. Далібог. (Паўза.) Два куфлі. (Паўза.) У буфеце.

АА. А!..

XX. Тэлефоны там...

АА. Ну і што?

XX. А нічога. Тэлефануюць людзі...

АА. Ага.

XX. Я дык не званіў. Думаю сабе, навошта мне званіць. Так пастаяў каля тэлефонаў...

АА. Добра. (Паўза.)

XX. Будкі там з газетамі...

АА. Цікава!

XX. З газетамі і самапіскамі...

АА. I што далей?

XX. А нічога. Купляюць сабе газеткі.

АА. Вось яно што...

XX. I чытаюць. Я дык не чытаў. Думаю сабе, навошта мне чытаць.

АА. Канечне.

. Пастаяў каля газет. (Паўза.) Касы там такія. (Паўза. АА не рэагуе.) Я кажу — касы там.

АА. Што?

XX. Касы там з білетамі.

АА. З білетамі?

XX. Яны білеты купляюць у касе. (АА ў захапленні прысвіствае.) Я дык не купіў. Так сабе пастаяў каля касы.

АА. I правільна.

XX. А пасля думаю сабе — схаджу на перон.

АА. Дзеля чаго?

XX. Бо тут бясплатна. У нас дык перонны білет трэба купіць, а яны задарма пускаюць. Дурны нейкі народ!

АА (рассеяна). Хто?

XX. Ды яны. Вось я і пайшоў на перон.

АА. Ну і што?

XX. А там рэйкі і дзьме вельмі.

АА. Што дзьме?

XX. Вецер. А я сабе думаю — пайду назад. Ужо збіраўся ісці, а тут, чую, нешта аб’яўляюць. Думаю сабе — пачакаю яшчэ. Ну і застаўся. Зноў дзьме, і рэйкі... Не, думаю сабе, пайду. Хацеў ужо ісці, а тут, гляджу, едзе...

АА. Цягнік.

XX. А ты адкуль ведаеш? (Паўза.) Сапраўды. Цягнік. Электрычны. Ціха так едзе, без шуму, таму што электрычка. У нас дык паравыя, а тут усе электрычкі. I не шкада ім хіба электрыкі?

АА. Не шкада.

XX. Міжнародны. Адны спальныя вагоны, з гербамі. Добры цягнік. А я — нічога, стаю сабе, закурыў толькі.

АА. Свае хоць?

XX. Былі свае. Адмысловы цягнік. А я стаю сабе спакойна і думаю: ану, Бобік, да нагі! Далей ты ўсё роўна не паедзеш, у цябе ж расклад. Сто-о-й! А ён пад’язджае, пад’язджае і...

АА. Спыніўся.

XX. А ты адкуль ведаеш? (Паўза.) Сапраўды, зусім спыніўся. А я сабе думаю — бачыш? Казаў жа я табе, што далей не паедзеш?

АА (перагоргваючы старонку). А ён што?

XX. А нічога, стаіць сабе.