реклама
Бургер менюБургер меню

Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 62)

18

Авель. Мы гэтага не зрабілі.

Адам (адыходзіць назад). Мы б там не прайшлі.

Авель. Нас прадалі.

Каін. Нашыя хаўруснікі-саюзнікі.

Адам. Яны прадалі ўсіх. (Сядае на Авелеў ранец).

Каін. Іншыя змагаліся далей.

Авель. Ага.

Адам. Змаганне не мела сэнсу.

Авель. Мажліва.

Каін. Калі б мы атрымалі перамогу, мы б абвясцілі волю.

Адам. I справядлівасць.

Авель. Мы б зрабіліся як нашыя саюзнікі.

Каін. Ты нам не верыш.

Авель. Я не веру нікому.

Адам. I самому сабе?

Авель. І сабе таксама.

Маўчанне.

Адам. Адзін навуковец сказаў, калі б Зямля была меншая, у яе не было б атмасферы, а калі б яна была бліжэй да Сонца, яна б згарэла.

Авель. Відаць, гэтак і было б.

Адам. Значыцца, Зямля мае шанц выжыць.

Авель. Безумоўна.

Каін. Чалавеку дадзены розум.

Авель. Часам ён яго траціць.

Каін. Думкі ягоныя немагчыма расстраляць.

Авель. Іх магчыма знішчыць іншым спосабам.

Каін. Свет у будучым палепшыцца.

Авель. Хто яго ведае.

Адам. Ты — песіміст.

Авель. Нас паставяцьда сцяны.

Маўчанне.

Каін. Ну вось і развіднела.

З правага боку сцэны выходзіць Энох, у касцы і з вінтоўкаю.

Энох. Устаць!

Авель і Каін становяцца спінаю да гледачоў. Адам павольна ідзе наперад, займае месца паміж Авелем і Каінам.

Энох. Рукі за галаву!

Авель, Каін і Адам выконваюць загад.

Энох. Уперад — руш!

Першы ідзе Адам, за ім — Каін, потым — Авель. Чутны стрэлы. Сыходзіць Энох. 3-за кучы хломазду выходзяць Ева, Ада і Наэма. На іх карункавыя каўнерыкі, у руках — нотныя аркушы.

Ада. Франц Шуберт. «Вандроўнік на Месяцы». Опус 80, нумар 1.

Ева, Ада і Наэма спяваюць.

Дзе б ні завёў цябе твой шлях, Ды сцежкам нашым не з'яднацца: Ты будзеш да нябёс вяртацца, Мне ж дадзена, каб жыць, зямля. Мой лёс — чужынкай быць і тут, Ля котлішча свайго, навечна. Пачуй, о Госпадзе, як енчыць Вандроўнік, што свой страціў кут. Праходзіш ты свой кут штодня Ад Захаду, дзе нараджэнне, Да Усходу, дзе кананне, тленне. I ўсім ты — сябар і радня. Нябёс цудоўную краіну Давеку хай бароніць Бог, Дзе, як ні выбірай дарог, Паўсюль — адно твая айчына.

Спеў канчаецца, жанчыны кідаюць нотныя аркушы ў кацёл. Адам выносіць і расстаўляе на левай палавіне сцэны тры расфарбавамыя кубы. А вель робіць тое самае на правай палавіне сцэны. На кубы, што стаяць злева, сядаюць Наэма, Адам і Энох, на тыя, што стаяць з правага боку,— Ада, Ева і Авель. Авель нясе з сабою чырвоны тэлефон, ставіць яго перад сабою на зямлю. Ва ўсіх на галонах надзетыя навушнікі. Усе глядзяць проста перад сабою — так, нібыта там стаяць маніторы. З узмацняльніка чутно гучнае перарывістае дыханне.

Адам. Болей нічога не зробіш.

Авель. Засталіся ні з чым.

Энох. Змоўч.

Наэма. Няшчасныя.

З глыбіні сцэны выходчяць Каін і Цыла ў скафандрах. Іх рухі запаволеныя, твараў пад шаломамі не відно, на спінах — балоны з кіслародам. Іх галасы чутны з узмацняльніка.

Каін. Мы не можам узляцець.

Цыла. Няўжо нічога немагчыма зрабіць?

Каін. Немагчыма.