Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 61)
Цыла. Хачу какаінчыку.
Ада. Семсот.
Ева, Цыла, Ада і Наэма. Двухвугольнае дзіця трохвугольнага твару зжырае круглую адтуліну вуглаватай зямлі.
Наэма. Кайф?
Каін. Лепей дай ЛСД.
Наэма. Грошыкі выкладвай. Сорак пяць.
Ева. Трохвугольнае дзіця...
Цыла. Круглага твару...
Ада. Зжырае вуглаватую адтуліну...
Наэма. Двухвугольнай зямлі...
Ева. Какаінчык будзеш?
Авель. Ці ёсць гераін?
Ева. Восемсот.
Каін. Вуглаваты твар двухвугольнай адтуліны зжырае круглае дзіця вуглаватай зямлі.
Наэма. Ці ўпырснуць табе?
Адам. Лепш каб парашку.
Наэма. Дзевяцьсот.
Каін, Авель, Ева, Цыла, Ада, Наэма. Трохвугольны твар круглай адтуліны зжырае вуглаватае дзіця двухвугольнай зямлі.
Ева. Ці будзеш гераін?
Адам. Альбо ЛСД?
Ева. Пяцьдзесят пяць манет.
Энох. Круглы твар вуглаватай зямлі зжырае двухвугольную адтуліну трохвугольнага дзіцяці.
Ада. Парашочку хочаш?
Авель. Хачу гераіну.
Ада. Дзевяцьсот.
Каін. Круглая...
Авель. Адтуліна вуглаватага...
Энох. Твару...
Ева. Зжырае двухвугольную...
Цыла. Зямлю...
Наэма. Трохвугольнага...
Ада. Дзіцяці…
Цыла. Кайф?
Энох. Ёсць ЛСД.
Цыла. Толькі за шэсць манет.
Ева. Двухвугольны твар трохвугольнай зямлі зжырае круглую адтуліну вуглаватага дзіцяці.
Цыла. Трохвугольны твар круглай зямлі зжырае вуглаватую адтуліну двухвугольнага дзіцяці.
Ада. Двухвугольная адтуліна трохвугольнага твару зжырае круглую зямлю вуглаватага дзіцяці.
Наэма. Вуглаватае дзіця двухвугольнага твару зжырае трохвугольную адтуліну круглай зямлі.
Каін. Вуглаваты твар двухвугольнай адтуліны зжырае трохвугольнае дзіця круглай зямлі.
Авель. Двухвугольны твар трохвугольнай адтуліны зжырае круглае дзіця вуглаватай зямлі.
Энох. Круглы твар вуглаватай зямлі зжырае двухвугольную адтуліну трохвугольнага дзіцяці.
Адам. Круглае дзіця вуглаватага твару зжырае двухвугольную адтуліну трохвугольнай зямлі.
Адам
Адам. Днее.
Каін. Хутка нас паставяць да сцяны.
Адам. Без усяго-ўсякага ўхандокаюць.
Каін. Яны катавалі мяне.
Авель. Мяне таксама.
Адам. А мяне не катавалі.
Каін. Запаленай цыгарэтай.
Авель. Мяне — брытваю.
Каін. Мяне катавалі, і я ва ўсім прызнаўся.
Авель. Я ведаю.
Адам. Я ўсё расказаў, каб толькі не мучылі.
Авель. I пра гэта ведаю.
Адам
Авель. Я не сказаў ніводнага слова.
Каін. Трэ было адступіць за пагорак.