Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 60)
Энох. Дзіва што.
Авель. А мы ўхандохалі і пасла нашых саюзнікаў, і пасла нашых ворагаў.
Энох. I аднаго і другога.
А вель
Энох. Ты ж казаў, што пасол нашых саюзнікаў будзе з самага левага краю.
Авель
Энох. А я думаў — калі з нашага.
Авель. Асёл з вушамі.
Энох. Вось мы й папаліся.
Авель. Ідыёцтва.
Энох. У нас не вытрывалі нервы, калі мы ўбачылі, што абодва папаліся.
Авель. Я павешуся.
Энох! Цікава — на чым?
Авель. Не ведаю.
Энох. Цяпер яны вырашаюць з нашымі заказчыкамі.
Авель. Што цяпер будзе?
Энох. Не ведаю.
Авель. Маючы на ўвазе палітычныя мэты, нас у гэтай краіне смерцю не пакараюць.
Энох. Не жыццё, а г... сабачае.
Авель. Мы нават не героі.
Энох. Запхнуць нас у вар'ятню...
Авель. На ўсё жыццё.
Энох. А ў свеце ўсё застанецца так, як і было.
Авель
Энох
Авель. Паскудства.
Энох. Ідыёцтва.
Авель. Вар'ятню мы сабе напраўду заслужылі.
Адам. Ну што — кайф?
Ева. Ці ёсць у цябе ЛСД?
Адам. Дваццаць пяць.
Каін. Шырнемся?
Ада. Лепш каб парашочку...
Каін. Тры кускі.
Ева. Вуглаваты твар двухвугольнай зямлі зжырае трохвугольную адтуліну круглага дзіцяці.
А вель. Ну што — кайф?
Цыла. Ці ёсць у цябе ЛСД?
Авель. Дваццаць пяць.
Ева. Двухвугольны твар трохвугольнай зямлі зжырае круглую адтуліну вуглаватага дзіцяці.
Энох. Парашочку хочаш?
Наэма. Лепш укалоць сабе.
Энох. Чатыры сотні.
Цыла. Трохвугольны твар круглай зямлі зжырае вуглаватую адтуліну двухвугольнага дзіцяці.
Адам. Ну што — кайф?
Ада. ЛСД?
Адам. Трыццаць пяць.
Ева і Цыла. Вуглаватая адтуліна двухвугольнага твару зжырае трохвугольную зямлю круглага дзіцяці.
Каін. Шырнемся?
Цыла. Лепш каб какаінчыку...
Каін. Пяцьсот.
Ада. Двухвугольная адтуліна трохвугольнага твару зжырае круглую зямлю вуглаватага дзіцяці.
Авель. Кайф?
Наэма. Ці ёсць ЛСД?
Авель. Сорак.
Ева, Цыла і Ада. Трохвугольная адтуліна круглага твару зжырае вуглаватую зямлю двухвугольнага дзіцяці.
Энох. Ці даць какаінчыку?
Ева. Лепей гераіну.
Энох. Шэсць соцень — на бочку.
Наэма. Вуглаватае дзіця двухвугольнага твару зжырае трохвугольную адтуліну круглай зямлі.
Адам. Шырнешся?