реклама
Бургер менюБургер меню

Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 59)

18

Ева. Дакладна.

Авель. Нічога не відаць.

Ева. Страляй у хмызняк.

Авель. Вар'ятка. На пляцы толькі што забілі двух бандзюг.

Ева. Паліцыя не будзе шукаць забойцаў тут.

Авель. Калі паліцыя пачуе стрэлы, яна прыйдзе сюды.

Ева з Авелем сыходзяць. У гэтую самую хвілю паяўляюцца Каін і Цыла.

Цыла. Ты ўпэўнены, што твой брат з гэтай белаю тут?

Каін. Няма чаго сумнявацца.

Каін і Цыла спыняюцца каля закаханых.

Каін. Ці ты бачыш што-небудзь?

Цыла. Дзе твой ножык?

Каін выцягвае ножык.

Цыла. Тыркай у цемру.

Каін махае ножыкам каля самай Адамавай галавы.

Каін. Нічога не бачу.

Цыла. Ці ёсць у цябе ліхтарык?

Каін. Ну?

Цыла. Пасвяці.

Каін. Ты што — ашалела? Паліцыя гойсае ўсюды.

Каін ізноў махнуў ножыкам — каля самай галавы Наэмы.

Цыла. Паліцыя не дапетрыць шукаць забойцаў тут.

Каін. Калі паліцыя прыкмеціць тут святло, яна прыйдзе сюды шукаць забойцаў.

Каін ізноў махае ножыкам каля Адамавай галавы.

Каін. Мы іх не знойдзем.

Цыла. Тут занадта цёмна.

Каін. Што будзем рабіць?

Цыла. Хадзем да паўднёвай паркавай брамы. Белыя заўсёды прагульваюцца там.

Каін з Цылаю сыходзяць налева. З правага боку выходзяць Авель і Ева.

Авель. Тут мы іх не знойдзем.

Ева. Так, у гэткай цямрэчы.

Авель. Што рабіць?

Ева. Трэба ісці да паўночнай брамкі — там заўсёды круцяцца гэтыя чарнамазыя.

Авель з Евай ідуць за правую кулісу. Адам і Наэма паслабляюць свае абдымкі.

Наэма. Гэта былі мая сястра і яе сябрук. Адам. I мой брат з сяброўкаю.

Наэма. Нам немагчыма быць разам у гэтым горадзе.

Адам. Ага.

Наэма. У цэлым свеце няма такога месца, дзе б мы маглі быць разам.

Адам. Ага.

Наэма. Мы павінны разлучыцца.

Адам. Ага.

Наэма. Назаўсёды.

Адам. Ага.

Наэма. Але ж я так кахаю цябе.

Адам. Я гатовы падарваць такі свет.

Наэма. Вазьмі мяне. Апошні раз.

Адам. Хадзі да мяне.

Наэма. Мне боязна за цябе.

Адам. А мне — за цябе.

Абое падымаюцца.

Наэма. Мы разам апошні раз і нават не можам бачыць твараў адно ў аднаго.

Адам. Занадта цёмна.

Наэма. Я пайду праз заходні выхад.

Адам. А я — праз усходні.

Наэма ідзе ў левы бок, Адам — у правы. З глыбіні сцэны выходзяць Авель і Энох, іх рукі скаваныя аднымі наручнікамі. Яны сядаюць на лаўку спінамі адзін да аднаго.

Энох. Паскудства.

Авель. Нам было даручана страляць у пасла нашых сяброў.

Энох. Ну.

Авель. Каб нашыя саюзнікі падумалі, што ён забіты нашымі ворагамі.

Энох. Ну.

Авель. Каб нашыя саюзнікі даслалі нам не толькі зброю, але і жывую сілу.

Энох. Ну.

Авель. Тады б мы не сплывалі крывёю ў джунглях.

Энох. Ну.

Авель. Па абедзе мы павінны былі знікнуць неапазнаныя.