Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 58)
Каін. Вайна ў джунглях палітычна неабходная.
Авель. Таму мы і пасылаем салдат.
Каін. А мы — зброю.
Авель. Мы палітычна звязаныя па руках і нагах — з прычыны стану нашай гаспадаркі.
Каін
Авель. Улада — заўсёды парадокс.
Каін. Перамір'е можа быць толькі часовае.
Авель. Мы дажыліся да падпольнай вайны адзін супраць аднаго, бо не маем сілы весці адкрытую вайну.
Каін. Ніхто болей не мае сілы весці ўсеагульную вайну.
Авель. Вайна ў джунглях — гэта і ёсць наша мірнае пагадненне.
Каін. Гісторыя свету трагічная.
Авель. Сусветная дзяржава толькі тады можа дазволіць ваеннае паражэнне, калі яно выглядае як палітычная перамога.
Каін. Хто дзейнічае, той рызыкуе.
Авель. Нашыя войскі адступаюць.
Каін. Вернемся ў палац.
Авель. Пара прадоўжыць перамовы.
Адам. Наэма.
Наэма. Адам.
Адам. Я цябе не бачу.
Наэма. Я тут.
Адам. Дык дзе ты?
Наэма. Тут.
Адам. Тут гэтак цёмна. Не ўбачыш, пакуль не сутыкнешся.
Наэма. Ці чуў ты стрэлы?
Адам. Гэта на плошчы.
Наэма. Я не магу болей без цябе.
Адам. Мне таксама без цябе самотна.
Наэма. Пацалуй мяне.
Наэма. Хто тут?
Адам
Наэма. А там, на траве?
Адам. Нікога...
Наэма. Калі нас убачаць — усё.
Адам. У гэткай цямрэчы нас убачыць немагчыма. Ці кахаеш ты мяне, нягледзячы ні на што?
Наэма. Кахаю.
Адам. Я, відаць, брыдкі ў тваіх вачах, бо я — чорны.
Наэма. Я люблю тваю чорную скуру.
Адам. А я — тваю белую.
Наэма. Я ў тваіх вачах непрыгожая.
Адам. Няма нічога прыгажэйшага за белую жанчыну, і ты — самая прыгожая з усіх белых жанчын.
Наэма. Каханы мой.
Адам
Наэма
Адам. А на траве?
Наэма. Нікога.
Адам. Калі нас тут заспеюць, нам — канец.
Наэма. Нас ніхто ў цямрэчы гэтай не ўбачыць.
Адам. Толькі свайму брату.
Наэма. А ён — нікому?..
Адам. Ён мяне не выдасць. А ты... ты расказвала?
Наэма. Сваёй сястры.
Ада м. А яна?
Наэма. Не.
Адам. Пацалуй мяне.
Наэма. Вазьмі мяне.
Авель. Ты дакладна ведаеш, што твая сястра і яе негр тут?