Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 57)
Ева. Не плач.
Цыла. Калі яго забілі?
Наэма. У мінулую пятніцу.
Цыла. А майго — тры тыдні таму.
Ева. Майго — ужо год прайшоў.
Ада. Майго — два гады прайшло.
Ева. Ужо два?
Ада. Калі прывязуць труну?
Наэма. Ён застаўся там.
Ада. Шчаслівая. Тады ты паляціш туды.
Цыла. Два тыдні таму я туды лятала. Цудоўная вандроўка.
Ева. Я б хацела пахаваць свайго тут.
Ада. I я б хацела.
Ева. Айчына робіць подла.
Ада. А ты? Ты ж выйшла за свайго маклера.
Ева. А ты спіш са сваім фабрыкантам.
Ада. Я з ім і раней спала.
Ева. Хутка забудзеш яго.
Наэма
Ада. Ага-ага.
Цыла. Як доўга ты была замужам?
Наэма. Чатыры месяцы.
Ада. Цяжарная?
Наэма
Ева. Не пашанцавала.
Цыла. Жыццё ідзе далей.
Ада. Файныя.
Цыла. У мяне ёсць такія самыя.
Ада. Ты купіла іх, зблытаўшыся з гандляром.
Цыла. У цябе брудныя думкі.
Ада. Тады адкуль у цябе паявіліся раптам грошы?
Ева. Не плач.
Ада. Калі яго забілі?
Цыла. Яна ўжо казала.
Ева. У тую пятніцу.
Цыла. Перамір'е працягваецца.
Ада. Яны амаль што дамовіліся пра месца перагавораў.
Ева. Амаль што.
Ада. Адны прапануюць чатырохвугольны стол.
Ева. Другія — круглы.
Цыла. Трэція — трохвугольны.
Ада. Чацвёртыя — літарай П.
Цыла. Вырашана — сёння нацягну новыя штаны.
Ада. Мне пара ўжо да свайго фабрыканта.
Ева. А я, відаць, кіну свайго маклера.
Каін
Авель. Калі ласка.
Каін
Каін. Сёння яны ледзь не дамовіліся пра месца пасяджэння.
Авель. Да гэтага часу дрыжыкі бяруць.
Каін. Вось так, ледзь усё не ляснулася.
Авель. Вайна ў джунглях паступова слабне.
Каін. Гэтыя перагаворы могуць цягнуцца доўга.
Авель. Мір для нас — гэта пачатак крушэння.