Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 56)
Авель. Гэта — хітрасць.
Ада. Спадзяюся, кустоўе не палыхне.
Авель. Час дажджоў павінен быў ужо даўно надысці.
Авель. Ён грае зноў.
Ада. Кожны вечар.
Авель. Заўтра мы яго ўжо не пачуем.
А да. Мажліва, мы ніколі ўжо яго не пачуем.
Авель. Ці ў нас яшчэ ёсць рыс?
Ада. Хлопчык не еў яшчэ.
Авель. А ты?
Ада. Я не галодная.
Авель. Я таксама.
Ада. Дзе ён будзе заўтра?
Авель. Недзе ў джунглях, на маршы, па дарозе да вучэбнага лагера.
Ада. I ці доўга іх будуць вучыць?
Авель. Тыдзень.
Ада. I пасля гэтага яго пашлюць на вайну?
Авель. Пашлюць. Праз тыдзень.
Ада. Ён можа загінуць.
Авель. Большасць і гіне.
Ада. Ён бы мог быць шчаслівым.
Авель. Мала хто застанецца для шчасця.
Ада. Чаму ж дагэтуль не заключаны мір?
Авель. Бо мы павінны перамагчы.
Ада. Мы павінны перамагчы?
Авель. Даруй.
Ада. Мне не балюча.
Авель. Ёсць рэчы, пра якія нам не выпадае думаць.
Ада. Ведаю.
Авель. Ён кінуў граць.
Ада. Ён плача.
Авель. Што, пойдзем?
Авель. Оў май дарлінг, оў май дарлінг, оў май дарлінг Клементайн...
Энох. А, пацалуй мяне ў с…!
Каін. Маць тваю... мы добра абышліся.
Авель. Оў май дарлінг, оў май дарлінг, оў май дарлінг Клементайн.
Адам. Ойча наш, каторы ёсць у Нябёсах...
Каін. Маўчаць!
Энох. Ад гэтага г... сонца галава трашчыць.
Каін. Дзеля разнастайнасці можна было б і яго ўзарваць.
Каін. Ёсць!
Адам. Хай свяціцца імя Тваё...
Энох. Змоўч са сваімі модламі!
Авель. Оў май дарлінг, оў май дарлінг, оў май дарлінг Клементайн.
Адам. Хай прыйдзе ўладарства Тваё.
Энох. Скрыні з баявым начыннем — наперад!
Каін. Наперад!
Энох. Кідай!
Каін. Ах, суччыны дзеці!
Авель. Оў май дарлінг, оў май дарлінг, оў май дарлінг Клементайн.
Адам
Каін. Лепш адразу ў пятлю, чым так падыхаць.
Энох. Назад, у акопы!
Адам