Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 53)
Энох. Жывёлін есці няможна.
Ева
Энох. Гэта быў грэх.
Ева
Энох. Яны нясмачныя.
Ева
Энох. То ж вы!
Цыла. Ты сёння з ім спіш?
Ева. Ага.
Цыла
Энох. Я ўжо еў.
Цыла. Еш яшчэ.
Энох. Калі ласка.
Цыла. Гэта сцягно негра.
Энох. Калі ласка.
Ева. Ён заўсёды кажа: калі ласка.
Цыла. Самае галоўнае, што ён падпарадкоўваецца.
Энох
Цыла. Гэта не негр.
Энох. Індус?
Цыла. Не.
Энох. Нехта са спякотных краін?
Цыла. Таксама не.
Энох. Ліліпут?
Цыла. Свіная смажаніна.
Энох
Цыла
Энох. Калі ласка.
Цыла. Даядай.
Энох. Калі ласка.
Цыла. Смачна?
Энох. Смачна.
Цыла
Энох. Адкуль свініна?
Цыла. Ад Бога.
Ева. Ён паслаў нашаму племю тысячу свіней, тысячу авечак, тысячу кароў.
Энох. Слава Госпаду!
Цыла. Амін.
Энох. Ці можна вылізаць міску?
Цыла. Калі ласка.
Энох
Ева. Калі ласка.
Ада. Ці з'еў ён свініну?
Цыла. З'еў.
Ада. Ну вось.
Наэма. Нарэшце ўжо...
Aда. Я мушу сесці.
Цыла. Заўтра ўсе будуць есці.
Ада. Людажэрства больш няма.
Цыла. Можна распачынаць жывёлагадоўлю.
Наэма. Наша навуковая мэта дасягнута.
Ада. Мы ўжо можам ім вярнуць іхніх жанчын.
Цыла. Яны таксама перайшлі на мясное харчаванне?
Ада. Яны ядуць нават бананы.
Наэма. Мы пакідаем гэтую выспу годна і з удзячнасцю.
Каін. Дарагія дамы, нас можна павіншаваць з поспехам.
Наэма. Поспех быў дасягнуты толькі дзякуючы самаахвярнасці, спадар упаўнаважаны.
Каін. Вядома, вядома.