Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 52)
Каін. Пячонка.
Энох. Вечна пячонка ды пячонка.
Адам. Даўней мы елі шынку.
Каін. Катлеты.
Авель. Адбіўныя.
Энох. Сала.
Авель. То было раней.
Каін. Нас кормяць горш і горш.
Авель. Ад таго часу, як у нас паявіліся белыя жанчыны.
Энох. Іншых няма.
Адам. Белыя жанчыны звезлі нашых жанчын.
Авель. На вялікіх бліскучых птушках.
Каін. Куды?
Адам. Не ведаю.
Энох. Ці яны вернуцца?
Адам. Яны ніколі не вернуцца.
Авель. Ніколі.
Каін. Ці будзем даядаць?
Адам. Будзем.
Энох. Пячонка. У гэткую спёку.
Авель. Я больш ні да чога не дакрануся.
Ева. Кацёл прыбраць. Прынясіце лаўку і скрыню з чырвоным крыжам.
Ева. Трэба нарваць бананаў.
Ева. А ты застанься.
Энох
Ева
Энох
Ева. Выпрастайся.
Энох
Ева. Сёння ты спіш са мною.
Энох. Калі ласка.
Ева. Ты за кожным разам кажаш: калі ласка.
Энох. А што мне яшчэ казаць?
Ева. З задавальненнем.
Энох. Калі ласка.
Ева. Ці ты не хочаш спаць са мною?
Энох. У мяне пра гэта ніхто не пытаецца.
Ева. Я пытаюся.
Энох. А калі я не хачу?
Ева. Ты мусіш спаць са мною.
Энох. Ну во, бачыш.
Ева
Энох. Горача.
Ева. Гэта не адказ.
Энох. Адказу не будзе.
Ева
Энох. Мне нічога не даспадобы.
Ева. Пячонка табе таксама не даспадобы.
Энох. Каб сала...
Ева. Сала болей няма.
Энох. Ну, тады шынкі.
Ева. Ніводнага негра не засталося.
Энох. А кітайцаў?
Ева. Таксама няма.
Энох. Тады я нічога больш есці не буду.
Ева. Пэўна, можна здабыць колькі белых.
Энох. Ф-фу, яны паскудныя на смак.
Ева