реклама
Бургер менюБургер меню

Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 51)

18

Адам. Бух!

Каін. Што?

Адам. Бубух!

Каін. Як?

Адам. Бум!

Каін. Ага!

Энох. Але пакуль што гэтае сонца яшчэ стабільнае.

Авель. Значыць, выбуху не будзе.

Энох. Не, яно выбухне.

Авель. Значыць, яно не стабільнае.

Энох. Я надта ў сонцах не разбіраюся. (Пераварочваецца на спіну).

Адам. I я таксама.

Каін. Што?

Адам (са злосцю). I я таксама.

Каін (злуецца). Ах так.

Адам. Цікава, ці гэта сонца мае планеты?

Каін. Мае — што?

Адам. Планеты!

Каін. Ах так.

Авель. Не ўяўляю сабе.

Каін. Што-што?

Адам мармыча нешта няўцямнае.

Каін. Ах так.

Энох. Я кажу пра планеты, населеныя жывым.

Каін. Чым?

Авель (Каіну). Раслінамі, жывёламі, людзьмі.

Каін. Ах так.

Энох. Я не разбіраюся і ў жывых істотах.

Авель. Гэта няважна.

Энох. Ну што, рушым далей?

Авель, смеючыся, падымаецца, за ім падымаецца Энох.

Каін. Га?

Авель (абмінаючы Каіна справа, старанна вымаўляе). Хадзем.

Каін. Ах так. (Падымаецца і становіцца ззаду за Авелем).

Адам (яшчэ раз глядзіць у бок Птушынай Дарогі). Сонца ўсё роўна загіне.

Адам адыходзіць за правую кулісу. Слабое сонца на сцэне патухае. Свеціцца толькі Птушыная Дарога. Потым раптоўна ўспыхвае поўнае святло. Птушыная Дарога знікае. З глыбіні сцэны злева выходзяць жанчыны, справа — мужчыны, усе становяцца паўколам. Жанчыны апранутыя ў форму, у руках — блакітныя фуражкі. Ада трымае кіёк. На мужчынах — звярыныя шкуры, нібы ў дзікуноў.

Усе. Мы.

Ева. Ева.

Усе. Мы.

Ада. Ада.

Усе. Мы.

Цыла. Цыла.

Усе. Мы.

Наэма. Наэма.

Усе. Мы.

Адам. Адам.

Усе. Мы.

Каін. Каін.

Усе. Мы.

Авель. Авель.

Усе. Мы.

Энох. Энох.

Жанчыны насоўваюць блакітныя фуражкі.

Ада. Гуляць!

Жанчыны адыходзяць праз левую кулісу. Мужчыны, гарбацячыся, моўчкі бягуць па коле. Бачаць, што жанчыны адышлі.

Адам. Горача.

Каін. Усё павысыхала.

Энох. Рэкі абмялелі.

Авель. Танец дажджу!

Чутно біццё барабанаў у негрыцянскіх рытмах. Мужчыны, тупаючы і выкрыкваючы па-першабытнаму, збіваюцца ў цеснае кола. Справа выходзіць Ева з жалезным катлом, глядзіць на танец. Музыку перарывае гучны ўдар літаўраў. Мужчыны з жахам заўважаюць Еву — і зноў бягуць па коле. Ева пагардліва абмінае іх, ставіць кацёл на авансцэну.

Ева. Есці!

Мужчыны спыняюцца, чакаюць, пакуль Ева пойдзе, потым кідаюцца да катла і пачынаюць прагна есці.

Энох. Ізноў пячонка?

Авель. Не ведаю.

Адам. Пячонка.