Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 50)
Плудкава. Ці чуў ты, як ён на нас разявіў зяпу?
Плудэк. Бажэна, штосьці мне падказвае, што мы страцілі сына. Але штосьці іншае дадае, што зусім няблага будзе мець за нявестку дворнікаву дачку, хо-хо!
Плудкава. Дворнік — гэта ўсё-ткі працоўны клас...
Плудэк. Што праўда, не непасрэдна — але ў кожным выпадку ён пра працоўны клас ведае добра.
Плудкава. Што ж, перамаглі нас Амалька з мікрабіялогіяй! Цяпер у нашай сям’і адно спадзяванне — Гуга. Дык што ўсё-ткі ты хацеў сказаць пра Японію?
Плудэк (Гугу). Паслухайце, а хто вы, уласна, такі?
Гуга. Я? Гэта я хто такі? Ну дык вось, я прымітыўных просталінейных пытанняў не люблю. Кажу вам без жартаў! Хіба так наўпрост ставяць пытанні? Бо тут як ні адказвай, мы ніколі не высветлім усяе праўды, але толькі яе абмежаваную частку: чалавек — з’ява настолькі багатая, складаная, зменлівая і шматаблічная, што не існуе слоў, сказаў, кніг, не існуе нічога такога, што можа яго ў поўным аб’ёме ахапіць і апісаць. У чалавеку няма нічога трывалага, вечнага, абсалютнага, ён увесь — няспынны рух, і гэта, між іншым, гучыць годна! А наш час — гэта не час статычных, нязменных катэгорый, калі А было А, а Б заўсёды толькі Б; сёння мы ведаем, што А часцяком можа быць Б, а Б адначасна А, што Б хоць можа быць Б, але яшчэ і А або В, гэтаксама як В можа быць не толькі В, але і В, Б або Г, а пры пэўных варунках Ж можа быць Ф, О, а часам і Ы! Вы, напэўна, і самі адчуваеце: таго, што вы адчуваеце сёння, вы не адчувалі ўчора, а тое, што вы адчувалі ўчора, вы хоць не адчуваеце сёння, але, мажліва, будзеце адчуваць заўтра, ну а ўжо таго, што вы будзеце адчуваць паслязаўтра, вы хутчэй за ўсё яшчэ наогул ніколі не адчувалі! Ці вы гэта адчуваеце? I няцяжка зразумець, што тыя, якія сёння бачаць толькі сёння, толькі паўтараюць тых, якія ўчора бачылі толькі ўчора, у той час як мы ведаем, што сёння трэба бачыць так неяк і тое, што было ўчора, бо хто ведае, ці не вернецца гэта заўтра! Праўда гэтаксама складаная і шматаблічная, як і ўсё на гэтым свеце: магніт, тэлефон, паэзія Браніслава, магніт... — і ўсе мы так трохі тое, што было ўчора, і так трохі тое, што ёсць сёння, а трюхі мы і не тое, і не гэтае; і ўвогуле мы заўсёды так трохі мы, а так трохі і не мы, гэтак што кожны з нас не зусім ёсць і кожнага зусім няма; пытанне толькі ў тым, калі лепш болей быць і меней не быць, а калі, наадварот, лепш меней быць і болей не быць; зрэшты, таго, хто занадта ёсць, неўзабаве можа зусім не быць, а той, хто ў пэўнай сітуацыі здолее ў неабходнай меры не быць, у іншай сітуацыі тым лягчэй зможа быць. Я не ведаю, ці хочаце вы болей быць або болей не быць і калі вы хочаце быць, а калі — не быць, але я хачу быць заўсёды, і таму я заўсёды павінен так трохі не быць — бо калі часам чалавека так трохі няма, нічога яму ад гэтага не зробіцца! I няхай у гэтай хвілі я ўсяго толькі нешта зусім малое, магу вас запэўніць, што, мажліва, хутка я буду нашмат большы, чым калі-кольвечы быў — і тады мы зноў зможам пра ўсё гэта пагаварыць, але ўжо з іншых пазіцый! Мат!
Плудкава. Паслухай, Олдржых...
Плудэк. Што?
Плудкава. Няблага было сказана, га?
Плудэк. Цудоўна было сказана! А ведаеш чаму?
Плудкава. Чаму?
Плудэк. Бо, відавочна, у яго ў крыві здаровая філасофія сярэдніх класаў! Сама ведаеш — да Кутнай гары без галёш і Яраш не дойдзе. Ды куды там! (Пяе.) Народ наш чэшскі загінуць не можа, любыя беды ён пераможа!
Плудкава. Каб толькі японцаў тут не панабегла: тады па нас ніводзін сабака не завые!
Плудэк. Божка, яны ўжо тут!
Пыльзак (у залу). А зараз давайце так неяк без лішніх дыскусій разыходзіцца!
КАНЕЦ
Фрыдрых Дзюрэнмат
Партрэт планеты
АСОБЫ
Адам. Я — першы Бог.
Каін. Што?
Адам. Я — першы Бог.
Каін. Ах так.
Авель. Я — трэці Бог!
Энох. Я — чацвёрты Бог.
Каін. Як?
Адам. Сумная гэта бясконцасць.
Авель. Сумная да ашалення.
Каін. Што?
Авель
Каін. Ах так.
Энох
Авель. Сядайма.
Каін
Авель
Каін. Ах так.
Адам. Сонца вунь там загіне...
Каін. Хто?
Адам. Сонца там... Загіне.
Каін. Ах так.
Авель. Калі?
Адам. Неўзабаве.
Энох (
Каін. Што будзе?
Авель. Сонца расколецца, і ягоная матэрыя разляціцца па Сусвеце.
Каін. Ах так.