Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 36)
Пан Марцін. Вы яшчэ не такі стары для гэтага.
Пані Сміт. Бенжамін Франклін мае рацыю: вы меней спакойны за мяне.
Пані Марцін. Назавіце сем дзён тыдня.
Пан Сміт. Monday, Tuesday, Wednesday, Thursday, Friday, Saturday, Sunday.
Пан Марцін. Edward is a clerk, his sister Nancy is a typist and his brother William — a shop assistant.
Пані Сміт. Дзіўная сямейка!
Пані Марцін. А як на мяне, дык лепей птушка ў полі, чым шкарпэткі ўлетку.
Пан Сміт. Хутчэй паляндвіца — у сястрыцы, чымся шклянкі ў замку.
Пан Марцін. З свайго дому англічанкі робяць крапасныя замкі.
Пані Сміт. Я не ведаю іспанскай мовы настолькі, каб мяне разумелі.
Пані Марцін. Я дам табе пантофлі маёй свякрухі, калі ты дасі мне труну свайго мужа.
Пан Сміт. Я шукаю папа-монафізіта, каб ажаніць яго з нашаю пакаёўкай.
Пан Марцін. Хлеб — гэта дрэва, тады як хлеб — гэта дрэва, а дуб нараджае дуб, кожную раніцу на золку.
Пані Сміт. Мой дзядзька жыве ў вёсцы, але гэта не датычыць павітухі.
Пан Марцін. Папера — для пісаніны, кот — для пацука. Сыр — для драпання.
Пані Сміт. He будзьце дурнямі, лепей пацалуйце змоўніка.
Пан Марцін. Charity begins at home.
Пaнi Cмiт. Я чакаю, пакуль акведук прыйдзе да мяне на млын.
Пан Марцін. Можна давесці, што сацыяльны прагрэс намнога лепшы з цукрам.
Пан Сміт. Далоў гуталін!
Пан Марцін. З чорным гуталінам блішчаць свае акуляры не прымусіш.
Пані Сміт. Так, але за грошы можна купіць усё, што захочаш.
Пан Марцін. Я лепей заб’ю труса, чым буду пець з прымусам.
Пан Сміт. Какаду, какаду, какаду, какаду, какаду, какаду, какаду, какаду, какаду!
Пані Сміт. Колькі какі, колькі какі, колькі какі, колькі какі, колькі какі, колькі какі, колькі какі, колькі какі, колькі какі!
Пан Марцін. Колькі каскадаў какі, колькі каскадаў какі, колькі каскадаў какі, колькі каскадаў какі, колькі каскадаў какі, колькі каскадаў какі, колькі каскадаў какі, колькі каскадаў какі!
Пан Сміт. Блыхі ў поўсці ў сабакі, блыхі ў поўсці ў сабакі!
Пані Марцін. Кульбакі, кукарды, кокадар, кнораз, кныр!
Пані Сміт. Закаркоўнік, ты нас закаркаваў!
Пан Марцін. Лепш самому знесці яйка, чым украсці яго ў чайкі.
Пані Марцін (шырока разяўляе рот). А! О! А! О! Дайце мне парыпець зубамі.
Пан Сміт. Кайман!
Пан Марцін. Дамо поўху Улісу!
Пан Сміт. Я пайшоў жыць у акоп сярод сваіх коп.
Пані Марцін. Ішоў поп каля коп, а капа каля папа з чырвонай стужкай каля капелюша; ішоў поп каля коп, а капа каля папа з чырвонай стужкай каля капелюша; ішоў поп каля коп, а капа каля папа з чырвонай стужкай каля капелюша!
Пані Сміт. Мышы маюць малышэй, малышы не маюць мышэй; мышы маюць малышэй, малышы не маюць мышэй!
Пані Марцін. Не руш мне бабуш!
Пан Марцін. Калі дуж — адтрывуш!
Пан Сміт. Чуеш, зруш! Лепш узваж картуш.
Пані Марцін. Вуж напаў на капялюш.
Пані Сміт. У капелюша каклюш.
Пан Марцін. Апятуш ужо груш, апятуш ужо груш!
Пан Сміт. Змуш, цягні мужа за гуж!
Пані Марцін. Скарамуш!
Пані Сміт. Ты ўжо — глуш!
Пан Марцін. Ашушкі душ!
Пані Марцін. Муж, руш у душ і апуш.
Пані Сміт. Не руш, у душы суш.
Пан Марцін. Сюлі!
Пан Сміт. Прудом!
Пані Марцін, пан Сміт. Франсуа!
Пані Сміт, пан Марцін. Капэ.
Пані Марцін, пан Сміт. Капэ Сюлі!
Пані Сміт, пан Марцін. Прудом Франсуа.
Пані Марцін. Гаргары вы гэткія, гаргары вы гэткія! Пан Марцін. Марыета — зад мінарэта!
Пані Сміт. Крышнамурці, крышнамурці, крышнамурці!
Пан Сміт. Папа драпаў! У папы няма арапа, а ў арапа ёсць папа.
Пані Марцін. Базар, Бальзак, Базэн!
Пан Марцін. Бізон, бусак, басейн!
Пан Сміт. А, э, і, о, у, а, э, і, о, у, а, э, і, о, у, і!
Пані Марцін. Б, в, г, д, ж, з, к, л, м, н, п, р, с, т, ф, х, ц, дз, ч, дж!
Пані Марцін. Пі і бі, бі і пі!
Пані Сміт (імітуе цягнік). Чуф-чуф-чуф-чуф-чуф-чуф-чуф-чуф-чуф-чуф-чуф!
Пан Сміт. Гэта!