18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Владимир Кулик – Белорусский дневник – 2023 (страница 7)

18
і цяжка Бога зразумець: як дазволіў цемрашалам злачынны куш ад войнаў мець? «Хопіць войнаў!» – просіць сэрца, чую крык яго я штодня: «Хопіць, злыдні, сеяць смерці! Наш свет людзей – адна радня!»

Пантэон віны

У кожнай вайны – неабсяг віны: На нашай планеце спрадвеку Не зналі большай і лепшай цаны, Чым мір і спакой чалавека. На кожнай вайне – акіян крыві, Як вынік сляпой варажнечы, А мы сцвярджаем адно: се ля ві, Нібы ратавацца больш нечым. Ад кожнай вайны – толькі чорны след І кляймо ў чалавечых душах. Калі ж перастане цывільны свет Маўчаць, быць да іх раўнадушным?

«Здавалася, жар-птушка – у руках…»

Здавалася, жар-птушка – у руках, Прыручана і вечна будзе з намі, Ды неўпрыкмет узнёсся ў неба птах, Знік разам з летуценнямі і снамі. Здавалася, навошта райскі сад? — І на зямлі мы знойдзем сваё шчасце, Ды зацягнулі хмары далягляд І грымнуў гром над лёсам і над часам. Мы верылі, сумневу не было: Наш кожны крок наперад – пераможны, Ды толькі нас жыццё ў тупік вяло, Бо мы ішлі дарогаю бязбожнай. Бог беражэ, штодня ратуе нас. Ён бачыць: ходзім мы па полі мінным… І нам дае на роздум пэўны час Перад судом за ўсе грахі, правіны.

«На вачах свет мяняецца …»

На вачах свет мяняецца — Не мяняемся мы. Незалежна ад нацыі, Ад вясны ці зімы. Грымне гром – перахрысцімся. Пакуль ціха – грашым. І гадамі не чысцімся, Носім бруд у душы. Засвярбела – пачэшамся, Хіба ж гэта бяда? Над памылкамі цешымся — Звянуць, як лебяда. Чырванеем ад сораму? — Не пра нас і наш век, Скінуў лапці з аборамі З ног даўно чалавек. Значыць, шмат нам дазволена, Як вясновай траве. А душа не аголена — Яна ў целе жыве. Ёй, душы, абыякава Да таго, як жывеш, Дачынення ніякага — Што ты сееш і жнеш. І кідаемся фразамі: «Як і ўсе, хлеб жуём. Мы ж у Бога за пазухай