18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Владимир Кулик – Белорусский дневник – 2023 (страница 8)

18
З нараджэння жывём…» А душа не змянілася Ні на йоту, ні-ні. Цела, цешся і мілуйся — Сыты шанц не міні. І ўчынілі спаборніцтва: Хто найбольш украдзе, Ашукае, ці шкодніцтва На каго навядзе. Што ў душы такой вырасце? Мы сябе, малайцоў, Не лупцуем ні шчырасцю, Ні вярбовым дубцом. Не жыццём мы ўсе стомлены, Не сяўбой, не жнівом — Дух наш дзікасцю зломлены, Так жылі і жывём. Пэўна, так і звякуем мы З поўным мехам правін. Бачыць Бог, што бракуе ўсім Спавядальных хвілін. Апраўданне: «Мы вольныя… Суд жа будзе пасля…» Так істотай жывёльнаю Можна стаць спакваля. Вальналюбства аматары, Падпявалы хлусні… Адчуваю, што ў аўтара Паляцяць камяні.

«О, колькі ў душах чалавечых плесні! …»

О, колькі ў душах чалавечых плесні! — Нібыта на дрывотнях паміж дроў Пасля зімы завейнай напрадвесні, Як снег вадою талай збег з двароў. О, колькі ў людзях нарасло каросты Нахабства, хамства, зайздрасці, хлусні! — Яе, на жаль, не менее з узростам, А больш і больш у кожным новым дні. О, колькі ў словах чалавечых дзёгця! — Абмазаць, зганьбіць з галавы да пят Хто пад руку трапляе, хоць кагосьці, — Паўсюль палюе ўсемагутны мат. О, колькі ўсюды варажнечы, злосці! — Да бойкі, мардабою – толькі крок. Як слова праўды раптам скажа хтосьці — Наводмаш б'юць і зблізку і здалёк. Не веру я, што гэта – назаўсёды, Што будзем гразь мясіць у брудзе луж, Няздольныя знайсці шляхі да згоды, Да ачышчэння нашых хворых душ. Калі Бог даў нам званне чалавека, Любоў пароўну падзяліў на ўсіх, — Душа не мае права быць калекай Нідзе, ніколі, нават ні на міг!

Чайкі

Пра што крычаць, галосяць чайкі? — іх вэрхал чую я здаля, чаму іх крык, такі адчайны, не прыпыняе карабля? Чым вабяць іх усплёскі пены, што шлейфам цягнуць караблі, што прымушае